Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2015

Беларус Аляксандр Рославец перамог на VII Міжнародным конкурсе оперных спевакоў "Санкт-Пецярбург"

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Аляксандр Рославец стаў пераможцам VII Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў "Санкт-Пецярбург", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Оперны выканаўца (бас) удастоены першай прэміі міжнароднага спаборніцтва. Конкурс, які праводзіцца па ініцыятыве выдатнай спявачкі, ганаровага грамадзяніна Санкт-Пецярбурга, народнай артысткі СССР, прафесара СПбДК імя М.А. Рымскага-Корсакава Ірыны Багачовай - адна з самых значных падзей у культурным жыцці Пецярбурга.

У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 190 спевакоў з 16 краін свету. Старшынёй міжнароднага журы стала заснавальніца конкурсу Ірына Багачова.

Аляксандр Рославец - выпускнік Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава, класа прафесара М.П. Ахотнікава. Скончыў кансерваторыю ў мінулым годзе. Ён з'яўляецца лаўрэатам Гран-пры агляду-конкурсу вакалістаў у Санкт-Пецярбургу, дыпламантам Міжнароднага конкурсу Алены Абразцовай. З 2011 па 2014 гады быў салістам Тэатра оперы і балета Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. Пасля заканчэння кансерваторыі стаў удзельнікам Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра. Паспяхова дэбютаваў на сцэне Вялікага тэатра ў гэтым годзе.

Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры Расіі, Камітэт па культуры Санкт-Пецярбурга, Санкт-Пецярбургская кансерваторыя ім. М.А. Рымскага-Корсакава, Санкт-Пецярбургскі грамадскі дабрачынны фонд Ірыны Багачовай "Арт-Пецярбург".

Аляксандр Рославец удзельнічаў у І Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў, быў заняты ў спектаклі "Севільскі цырульнік" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У маючым адбыцца VI Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме артыст будзе заняты ў канцэрце La canzone italiana разам з лепшай опернай моладдзю Беларусі - Юрыем Гарадзецкім, Марыяй Шабуняй, Ільёй Сільчуковым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі