Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Сак 2015

Беларусь 28 сакавіка далучыцца да міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі"

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь далучыцца 28 сакавіка да найбуйнейшай міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У прэс-службе экалагічнага таварыства "Зялёная сетка" адзначылі: "28 сакавіка з 20.30 да 21.30 Беларусь далучыцца да найбуйнейшай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі": у многіх гарадах пагасне падсветка будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змянення клімату. "Гадзіна Зямлі" - гэта найбуйнейшая экалагічная акцыя ў свеце. З дапамогай сімвалічнага дзеяння - выключэння святла - кожны чалавек у любой кропцы зямнога шара можа прагаласаваць за здаровую планету".

Па ўсёй Беларусі пройдуць публічныя акцыі і мерапрыемствы. На адну гадзіну пагасне падсветка будынкаў праспекта Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, гандлёвага цэнтра "Сталіца", некаторых універсітэтаў Мінска, у Маскоўскім раёне адключыцца падсветка ўстаноў адукацыі. Акцыю падтрымалі МУС, МЗС, Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства энергетыкі і іншыя дзяржаўныя ўстановы.

"У гэтым годзе акцыю таксама падтрымалі бізнес-кампаніі: аператар мабільнай сувязі МТС адключыць святло ў сваіх офісах па ўсёй краіне, а кампанія "Вэлком" да акцыі ўстанавіла спецыяльныя кантэйнеры для ўтылізацыі батарэек у сваіх Цэнтрах продажаў і абслугоўвання. Да акцыі далучаюцца таксама рэкламная кампанія Leo Burnett у Беларусі, гіпермаркеты Green, вытворца будаўнічых матэрыялаў Paroc", - растлумачылі спецыялісты прэс-службы.

"Сярод мерапрыемстваў, якія пройдуць у Мінску, варта адзначыць "Жывую бібліятэку", прысвечаную "Гадзіне Зямлі". Замест кніг з "чытачамі" сустрэнуцца цікавыя людзі, якім любы жадаючы зможа задаць любыя пытанні: веган, сыраед, гарадскі ляснічы, аўтары экалагічных дабрачынных праектаў, ліквідатар ЧАЭС", - паведамілі ў таварыстве.

Акрамя сталіцы акцыя пройдзе ў такіх гарадах, як Гомель, Гродна, Брэст і Баранавічы.

Штогадовая акцыя "Гадзіна Зямлі" арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды і праходзіць з 2007 года. Пачаўшыся як невялікая ініцыятыва, "Гадзіна Зямлі" ператварылася ў буйную сусветную падзею, звязаную з праблемай змянення клімату. Акцыя праходзіць у 7 000 гарадах. Ініцыятарам "Гадзіны Зямлі" ў Беларусі выступае таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі