Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Mar 2016

Беларусь 19 сакавіка далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі"

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь 19 сакавіка далучыцца да маштабнай міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка".

Сутнасць акцыі ў тым, каб 19 сакавіка на адну гадзіну з 20.30 да 21.30 адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе і пастарацца зрабіць беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў пастаяннай прывычкай.

У гэтым годзе "Гадзіна Зямлі" пройдзе ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Браславе, Чавусах, дзе на адну гадзіну пагасне падсветка адміністрацыйных будынкаў, гандлёвых цэнтраў, кафейняў, а таксама пройдуць канцэрты, лекцыі, велапрабег, выступяць тэатры ценяў.

У Мінску на адну гадзіну пагасне падсветка праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў, агні Нацыянальнай бібліятэкі, падсветка на будынках гандлёвых цэнтраў, універсітэтаў і кафэ Мінска.

"У 2016 годзе свет уступае ў новую эру кліматычнага дзеяння, і ў гэтым жа годзе "Гадзіна Зямлі" адзначыць свой дзясяты юбілей. У Беларусі акцыя праходзіць пакуль толькі восьмы раз, але з кожным годам становіцца ўсё больш маштабнай. У гэтым годзе да "Гадзіны Зямлі" далучаюцца новыя рэгіянальныя гарады", - адзначылі ў "Зялёнай сетцы".

Мэта акцыі - прыцягнуць увагу да праблемы змянення клімату і паказаць, як важны ўклад кожнага ў справе захавання рэсурсаў планеты. Ініцыятар "Гадзіны Зямлі" ў Беларусі - таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка" пры падтрымцы дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У 2015 годзе ў Беларусі за час акцыі было сэканомлена 100 тыс. кВт/гадз, што адпавядае ўзроўню электраспажывання Мінскага трактарнага завода ў гадзіны максімуму беларускай энергасістэмы.

Міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі" праходзіць па ўсім свеце больш як у 7 тыс. гарадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі