Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліс 2015

"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2015"

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" 21 лістапада ў 21.30 пакажуць прамую трансляцыю міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015", які пройдзе ў Сафіі (Балгарыя). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У прэстыжным музычным форуме прымуць удзел юныя таленты з 17 краін - удзельніц ЕВС і Аўстраліі, якая ў гэтым годзе дэбютуе на дзіцячым "Еўрабачанні". Прадстаўнік Беларусі 13-гадовы Руслан Асланаў з песняй "Чараўніцтва", згодна з вынікамі жараб'ёўкі, выступіць пад дзясятым нумарам.

У гэтым годзе конкурс пройдзе ў канцэртна-спартыўным комплексе "Арэна Армеец Сафія". У час грандыёзнага шоу ў зале размесціцца каля васьмі тысяч гледачоў. Слоганам конкурсу стаў хэштэг #discover, што ў перакладзе азначае #адкрывай. Лагатып уяўляе сабою тэхналагічны дзьмухавец, ад якога ў розныя бакі разлятаецца насенне. Па задуме арганізатараў, лагатып паказвае, што ў Балгарыі маладыя людзі - гэта насенне будучага, яны ідуць праз захаванне традыцый да адкрыцця новага для сябе і ўсіх людзей. Вядомая балгарская спявачка Полі Генава выступіць у ролі вядучай шоу.

Нумар беларускага ўдзельніка будзе інтэрактыўным дзякуючы эксклюзіўнаму графічнаму афармленню, якое прывезла ў Сафію наша дэлегацыя. На заднім фоне сцэны будзе дрэва, якое змяняе свой колер на працягу ўсяго выступлення нашага канкурсанта. Адным узмахам рукі Руслан можа змяняць фонавыя эфекты, якія адпавядаюць рытму яго кампазіцыі, тым самым ствараючы магію на сцэне. Кульмінацыяй яго песні стане прыпеў на англійскай мове, менавіта ў гэты момант дрэва заззяе, а са сцэны ў глядзельную залу разляцяцца дзясяткі святлодыёдных матылькоў. Вакальныя даныя Руслана, несумненна, дазволяць яму зрабіць сваё выступленне эмацыянальна насычаным.

Пасля выступлення ўсіх канкурсантаў у беларускіх тэлегледачоў будзе магчымасць аддаць свой голас за выканаўцу, які спадабаецца больш за ўсіх. Тэлефонныя нумары для галасавання будуць паведамлены каментатарам, а таксама пазначаны эфірнай графікай у час прамой трансляцыі. Працягласць акна тэлегаласавання, якое з'явіцца пасля выступлення апошняга ўдзельніка, будзе складаць 15 хвілін. У адпаведнасці з правіламі конкурсу тэлегледачы не могуць галасаваць за песню, што прадстаўляла іх краіну.

Вынікі галасавання ад Беларусі аб'явіць 11-гадовая Валерыя Драбышэўская, якая цяпер таксама знаходзіцца ў Балгарыі. Каменціраваць конкурс будзе спецыяльны карэспандэнт аддзела замежнай інфармацыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Анатоль Ліпецкі.

Падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі