Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Лют 2016

Беларусь і Арменія будуць супрацоўнічаць у сферы кнігаабмену і перакладу аўтараў на нацыянальныя мовы

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія будуць супрацоўнічаць у сферы кнігаабмену і перакладу аўтараў на нацыянальныя мовы, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра культуры Арменіі Артур Пагасян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Артур Пагасян прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. "У Беларусі добры вопыт кнігавыдання і кнігадрукавання. У Міністэрстве культуры мы дамовіліся, што нашы краіны будуць супрацоўнічаць у гэтай сферы", - сказаў намеснік міністра. Ён удакладніў, што размова ідзе аб супрацоўніцтве ў галіне кнігаабмену і перакладу армянскіх і беларускіх аўтараў.

Прадстаўнік ведамства звярнуў увагу, што Арменія прымае ўдзел у выстаўцы-кірмашы на працягу дзясятка гадоў, а ў гэтым годзе выступае ў якасці ганаровага госця. Нацыянальны павільён прысвечаны 25-годдзю незалежнасці краіны, прадстаўлены кнігі розных жанраў. "У Беларусі мы паказваем самую старую Біблію Арменіі, надрукаваную ў 1666 годзе", - заўважыў ён.

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш будзе праходзіць да 14 лютага. Удзел у ёй прымаюць госці з 29 краін (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Кыргызстан, Літва, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, ЗША, Таджыкістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор).

Арганізатары - Міністэрства інфармацыі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі