25 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Аўтапрабег спартсменаў-аўтааматараў у гонар 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стартаваў з Масквы да Мінска. Ён арганізаваны сумесна ДТСААФ Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
Акцыя пачалася 24 чэрвеня ад Паклоннай гары ў Маскве, а фінішуе яна 1 ліпеня ў Мінску каля Музея Вялікай Айчыннай вайны. Спартсмены-аўтааматары праедуць па гарадах-героях і гарадах воінскай славы Расіі, а таксама па гарадах і населеных пунктах Беларусі, якія ўказам Прэзідэнта Беларусі ўзнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".
Маршрут аўтапрабегу пройдзе праз Калугу, Бранск, Гомель, Жлобін, Бабруйск, Магілёў, Оршу, Віцебск, Полацк, Барысаў і Мінск. У час акцыі яе ўдзельнікі правядуць сустрэчы з ветэранамі і моладдзю, ускладуць вянкі да помнікаў воінскай славы, наведаюць ваенныя музеі і месцы ключавых баёў.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|