Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліс 2014

Аўстрыйска-беларуска-расійскі эканамічны форум пройдзе 14 лістапада ў Вене

13 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аўстрыйска-беларуска-расійскі эканамічны форум пройдзе 14 лістапада ў Вене, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Валерый Варанецкі.

Форум арганізуе Палата эканомікі Аўстрыі з удзелам Беларускай і Расійскай гандлёва-прамысловых палат, а таксама пасольстваў Беларусі і Расіі ў Аўстрыі. Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах развіцця дамоўленасцей, дасягнутых у час сустрэч прэзідэнта Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафа Ляйтля з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам у красавіку 2014 года ў Вене і прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам у маі бягучага года ў Мінску.

Асноўнай тэмай форуму стане абмеркаванне перспектыў гандлёвага, вытворчага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва трох краін. Інвестыцыйны і вытворчы патэнцыял Беларусі на пленарным пасяджэнні форуму прадставяць першы намеснік кіраўніка апарату Савета Міністраў Аляксандр Забароўскі і намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў. У час форуму плануецца таксама правесці кантактна-кааперацыйную біржу аўстрыйскіх, беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў. У гэтых мэтах у форуме прыме ўдзел дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі на чале са старшынёй БелГПП Міхаілам Мятлікавым і расійскіх дзелавых колаў на чале з прэзідэнтам ГПП Расіі Сяргеем Катырыным.

Работа форуму запланавана ў трох секцыях: "Машынабудаванне і інфраструктура", "Энергетыка і навакольнае асяроддзе" і "Прафесійная адукацыя і кансалтынгавыя паслугі". Пытанні планавання і рэалізацыі ў Беларусі буйных інфраструктурных праектаў, магчымасці выкарыстання аўстрыйскіх тэхналогій у будаўніцтве плануецца абмеркаваць у секцыі "Машынабудаванне і інфраструктура" з удзелам намесніка міністра транспарту Аляксея Аўраменкі. Вытворчы, гандлёвы і інвестыцыйны патэнцыял Магілёўскага рэгіёна, магчымасці рэгіянальнага супрацоўніцтва з гэтай вобласцю будуць прадстаўлены намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктарам Некрашэвічам. Гомельская вобласць на форуме прэзентуе свабодную эканамічную зону "Гомель-Ратон", прэферэнцыі якой для замежнага інвестара прадставіць кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Антаніна Яжова.

У час візіту афіцыйнай дэлегацыі Беларусі запланаваны двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам Федэральнага міністэрства навукі, даследаванняў і эканомікі Аўстрыі, Аўстрыйскага кантрольнага банка, Палаты эканомікі Аўстрыі, а таксама з прадстаўнікамі аўстрыйскіх дзелавых колаў. Прадугледжваецца таксама стварэнне аўстрыйска-беларускага дзелавога савета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі