Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Feb 2017

Артысты NAVIBAND на фотасесіі атрымалі магчымасць патрымаць у руках Біблію Скарыны

Артысты NAVIBAND на фотасесіі атрымалі магчымасць патрымаць у руках Біблію Скарыны28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Артысты групы NAVIBAND у час фотасесіі атрымалі магчымасць патрымаць у руках Біблію Францыска Скарыны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА піяр-менеджар артыстаў на конкурсе Сяргей Андрыянаў.

Прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук правялі фотасесію для афармлення еўравізійнай прома-прадукцыі калектыву, а таксама афіцыйных выданняў конкурсу. Артысты атрымалі магчымасць трымаць у руках рэдкі экзэмпляр копіі Бібліі Скарыны на царкоўна-славянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Біблія была дастаўлена ў фотастудыю ў Мінску з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Паводле задумы, фотамайстры Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік лавілі эмоцыі маладых людзей, якія гарталі рарытэтную кнігу на працягу ўсяго некалькіх хвілін.

Другая частка фотасесіі прайшла ў этнаграфічным комплексе ў Заслаўі. Выбар месца здымкі таксама зразумелы: гісторыя гэтага старажытнага горада звязана з імем кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча, які аддаў яго жонцы Рагнедзе і сыну Ізяславу. А Ізяслава летапісцы называлі кніжнікам.

Фанаты "Еўрабачання" ўжо назвалі ўдзельнікаў з Беларусі пасламі беларускай культуры і мовы. Музыканты лічаць гэта сімвалічным у год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама 800-годдзя нацыі, пацвярджэнне чаго беларускія гісторыкі знайшлі ў дакументах, дзе этнонім "беларус" згадваецца ўпершыню ў 1217 годзе.

Над вобразамі Арцёма і Ксеніі працаваў стыліст Сяргей Вярынскі, які супрацоўнічае з маладымі людзьмі ўжо не першы год. У фотасесіі маладыя людзі паўстаюць у нацыянальных кашулях, а таксама ў сучасных касцюмах.

Цяпер музыканты працуюць над аранжыроўкай песні.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве. Фінал адбудзецца 13 мая, паўфіналы - 9 і 11 мая. Беларусь на "Еўрабачанні-2017" прадставіць група NAVIBAND, якая выступіць у другім паўфінале з песняй "Гісторыя майго жыцця".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі