Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Снж 2015

Арцём Парахоўскі і Настасся Верамеенка названы лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2015 года

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арцём Парахоўскі і Настасся Верамеенка прызнаны лепшымі беларускімі баскетбалістамі 2015 года. Такі вынік апытання, праведзенага газетай "Прессбол", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтравы нацыянальнай зборнай Беларусі і расійскай каманды УНІКС з Казані Арцём Парахоўскі другі год запар прызнаны лепшым сярод мужчын. Ён намнога апярэдзіў двух ветэранаў лепшага беларускага клуба "Цмокi-Мiнск" - Аляксандра Кудраўцава і Аляксея Лашкевіча.

У жанчын канкурэнцыя была больш вострай. У выніку цэнтравая зборнай Беларусі і турэцкага "Фенербахчэ" Настасся Верамеенка ўсяго на адзін бал апярэдзіла сваю калегу па амплуа Алену Леўчанка з кітайскага "Гуандуна". У тройку лепшых таксама ўвайшла Марыя Папова, якая выступае ў гэтым сезоне ў Краснаярскім "Енісеі".

Сярод трэнераў мужчынскіх каманд па-за канкурэнцыяй быў рулявы сталічных "драконаў" Ігар Грышчук, Анатоль Буяльскі восьмы раз стаў лепшым сярод настаўнікаў жаночых дружын. Пад кіраўніцтвам Ігара Грышчука "Цмокi-Мiнск" упэўнена выйгралі чэмпіянат і розыгрыш Кубка Беларусі, нядрэнна праявілі сябе ў Адзінай лізе ВТБ і Еўракубку. Анатоль Буяльскі прывёў жаночую зборную краіны да чацвёртага месца на чэмпіянаце Еўропы-2015, што дасць магчымасць ёй прадоўжыць барацьбу за пуцёўку на летнія Алімпійскія гульні-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

Апытанне, у якім прынялі ўдзел амаль 70 баскетбольных спецыялістаў і спартыўных журналістаў, праводзілася ўжо 24-ы раз.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі