У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прэс-рэлізы

Прэс-рэлізы

13 Крс 2017

Арганізатары Мінскага паўмарафону ў 2017 годзе чакаюць 30 тыс. удзельнікаў

Арганізатары Мінскага паўмарафону ў 2017 годзе чакаюць 30 тыс. удзельнікаў13 красавіка, Мінск /Данііл Шаўроў - БЕЛТА/. Арганізатары Мінскага паўмарафону чакаюць 30 тыс. удзельнікаў у 2017 годзе. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай старту рэгістрацыі на забег, заявіў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыемна бачыць, наколькі запатрабавана правядзенне паўмарафону ў беларускай сталіцы. У гэтым годзе мы ставім планку 30 тыс. чалавек. Плануецца, што ў забегу на 5,5 км прымуць удзел 21 тыс. аматараў бегу, на 21 км - 5 тыс., а на 10 км - 4 тыс.", - сказаў Вадзім Дзевятоўскі.

Старшыня БФЛА адзначыў, што Мінскі паўмарафон атрымаў ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF) бронзавы статус сусветнага рэйтынгу марафонаў і паўмарафонаў (Road race bronze label). Ён дасць магчымасць прыцягнуць на спаборніцтва яшчэ больш людзей з усяго свету, лічыць Вадзім Дзевятоўскі. "Арганізатары ў іншых краінах не могуць дабіцца гэтага статусу шмат гадоў - нам удалося за два гады. Гэта высокая ацэнка. Да бронзавага знака прад'яўляюцца высокія патрабаванні. Гэта сігнал для аматараў бегу: Мінскі паўмарафон ужо даволі вядомы", - дадаў ён.

Арганізатары Мінскага паўмарафону ў 2017 годзе чакаюць 30 тыс. удзельнікаўВадзім Дзевятоўскі расказаў аб некаторых змяненнях у правядзенні забегаў у 2017 годзе. Напрыклад, пачатак старту забегаў на 5,5, 10 км і 21,1 км будзе адрознівацца - гэтага патрабуюць правілы Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Крыху зменіцца маршрут трасы на 5,5 км: старт будзе дадзены каля Палаца спорту, забег пройдзе па вул. Леніна з паваротам каля ГУМа, прасп. Незалежнасці з паваротам каля цырка на вуліцы Янкі Купалы. Затым удзельнікі прабягуць па вул. Старажоўскай, прасп. Машэрава і Пераможцаў.

Школьнікам, студэнтам, пенсіянерам, ліквідатарам ЧАЭС не трэба будзе плаціць узнос на дыстанцыі 5,5 км, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана бясплатная рэгістрацыя на ўсе дыстанцыі.

Двухразовая пераможца Мінскага паўмарафону Вольга Мазуронак стала першай зарэгістраванай удзельніцай забегу на паўмарафон-2017.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў падзяліўся меркаваннем, што паўмарафон не проста спаборніцтва, але і прыгожае гарадское шоу. "Яшчэ два гады таму мы не былі ўпэўнены, ці атрымаецца правесці ўсё на высокім узроўні. Для мяне вялікая радасць, што мы прадаўжаем гэту традыцыю", - сказаў ён.

У сваю чаргу старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац падкрэсліў, што паўмарафон у бягучым годзе стане адным з асноўных мерапрыемстваў у час святкавання 950-годдзя горада.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым пасадзейнічае росту міжнароднага складніка Мінскага паўмарафону, упэўнены міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. "У нас створаны ўсе ўмовы для прыёму гасцей", - акцэнтаваў увагу ён.

Кожны жадаючы можа зарэгістравацца на афіцыйным сайце паўмарафону minskhalfmarathon.by.

У 2017 годзе Мінскі паўмарафон будзе праведзены трэці раз. У 2015 годзе ў ім удзельнічалі 16 тыс. чалавек з 36 краін, у 2016 годзе колькасць павялічылася да 20 тыс. з 42 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі