Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліс 2015

Арган у дуэце з віяланчэллю прагучыць на фестывалі "Званы Сафіі" ў Полацку

6 лістапада, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Дуэт аргана і віяланчэлі прагучыць 8 лістапада на ХХ Міжнародным фестывалі арганнай музыкі "Званы Сафіі" ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

У праграме полацкага фестывалю адбыліся змены. "Прафесар Іаган Трумер з-за стану здароўя, на жаль, не зможа прыехаць у Полацк і 8 лістапада адбудзецца канцэрт салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай (арган) і салісткі камернага аркестра "Еўропа-Цэнтр" Тамары Колено (віяланчэль). Велічнае гучанне аргана і прыгожы высакародны тэмбр віяланчэлі, блізкі да чалавечага голасу здольны крануць душу кожнага слухача", - адзначылі арганізатары. У праграме музыка Антоніа Вівальдзі, Ёзефа Гайдна, Сезара Франка, папулярныя п'есы Роберта Шумана, Гарбыэля Фарэ, рамансы Дзмітрыя Шастаковіча і Арэста Яўлахава. Пачатак канцэрта ў 15.00.

Музычнае свята "Званы Сафіі", прысвечанае 30-годдзю полацкага аргана, стартавала 18 кастрычніка і прадоўжыцца да 22 лістапада. Яшчэ некалькі нядзель фестываль будзе дарыць меламанам новыя сустрэчы, уражанні і адкрыцці. Чакаецца выступленне італьянскага арганіста Эўджэніа Марыя Фаджыяні, канцэрт якога запланаваны на 21 лістапада. Завершыць форум 22 лістапада расійскі дуэт - Яўген і Ксенія Аўраменкі, якія выканаюць музыку Баха.

Канцэртная зала Сафіскага сабора - адна з лепшых залаў Еўропы. Упершыню тут пачала гучаць музыка 19 лютага 1983 года. У 1985-м спецыялісты чэшскай фірмы Riеger Kloss устанавілі арган, зроблены па індывідуальным праекце, які стаў неад'емнай часткай інтэр'ера Сафійскага сабора і прыцягнуў увагу прафесіяналаў і шматлікіх аматараў музыкі. I Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" адкрыўся ў Полацку 15 лістапада 1996 года. За ўсю гісторыю праекта на гэтым фестывалі выступілі музыканты больш як з 20 краін, адбылося больш за 120 фестывальных канцэртаў, на якіх пабывалі больш за 20 тыс. аматараў арганнай музыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі