Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Feb 2015

Амаль 400 замежных журналістаў прыбудуць у Мінск для асвятлення сустрэчы "нармандскай чацвёркі"

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 400 замежных журналістаў прыбудуць у Мінск для асвятлення сустрэчы кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" (Украіны, Расіі, Германіі і Францыі), паведамляе БЕЛТА.

Як стала вядома БЕЛТА, для асвятлення мерапрыемства ў Мінск прыбылі ўжо амаль 300 замежных журналістаў. Акрамя таго, чакаецца, што каля сотні прадстаўнікоў СМІ будуць суправаджаць кіраўнікоў дзяржаў і прыбудуць у беларускую сталіцу разам з імі.

Для асвятлення сустрэчы акрэдытаваны прадстаўнікі вядучых сусветных СМІ з Расіі, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Кубы. Маючае адбыцца мерапрыемства будуць асвятляць журналісты з Украіны, Японіі, Чэхіі, Польшчы, Катара, Нідэрландаў, Іспаніі, Грузіі, Нарвегіі, Швейцарыі, Італіі.

Прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін, Украіны Пётр Парашэнка, Францыі Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель маюць намер абмеркаваць прапановы па плане ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. На думку экспертаў, гэта сустрэча можа стаць кульмінацыяй напружаных шматбаковых намаганняў у пошуку вырашэння сітуацыі ва Украіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі