Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Чэр 2018

Амаль 4 тыс. ваеннаслужачых прымуць удзел у парадзе войскаў 3 ліпеня

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 4 тыс. ваеннаслужачых прымуць удзел у парадзе войскаў 3 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

"У складзе 19 пешых парадных разлікаў і 23 парадных разлікаў ваеннай тэхнікі прымуць удзел амаль 4 тыс. ваеннаслужачых і больш за 250 адзінак баявой тэхнікі. Генеральныя рэпетыцыі пройдуць 23 і 28 чэрвеня з 23.00 на скрыжаванні пр. Пераможцаў і пр. Машэрава ў Мінску", - адзначылі ў ваенным ведамстве.

Упершыню ў парадным страі пройдуць жанчыны-ваеннаслужачыя злучэнняў і воінскіх часцей беларускай арміі і зводны разлік кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх карпусоў.

Традыцыйна ў парадзе прымуць удзел ваеннаслужачыя УС Расіі. Акрамя таго, упершыню ў ваенным парадзе войскаў Мінскага гарнізона плануецца ўдзел параднага разліку ваеннаслужачых Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі