Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Nov 2016

Аляксандр Мінёнак выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" пад дзявятым нумарам

Аляксандр Мінёнак выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" пад дзявятым нумарам15 лістапада, Валета /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Мінёнак разам з шоу-балетам "Сенсацыя" выступіць на фінальным шоу дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" у горадзе Валета пад дзявятым нумарам, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні ўвечары ў г.Валета адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця форуму, а таксама жараб'ёўка ўдзельнікаў, якая вызначыла, хто будзе выступаць у першай групе, а хто - у другой. Беларус Аляксандр Мінёнак трапіў у першую. Далей арганізатары размяркоўвалі парадак нумароў у групах у залежнасці ад рэжысуры шоу. У выніку дынамічная і жвавая песня "Музыка маіх перамог" прагучыць на фінальным шоу 20 лістапада дзявятай.

"Мяне задавольвае, - пракаменціраваў Саша Мінёнак. - Наогул, хацелася б выступаць самым апошнім, каб лепш запомніцца. Але я замыкаю першую групу - і гэта таксама добра".

Беларуская дэлегацыя не хоча рабіць прагнозы адносна шанцаў нашага нумара на перамогу. Самі артысты ставяць сабе за мэту дастойна, без памылак выступіць на конкурсе. І вядуць відэаблог пра свой час на Мальце. Напрыклад, на афіцыйнай старонцы Аляксандра Мінёнка ў Instagram з'явілася кароткае, але эфектнае відэа юнакоў і дзяўчат, якія катаюцца на гіраскутарах па калідоры атэля пад "Музыку маіх перамог".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі