Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Крс 2014

Алёна Ланская агучыць балы ад Беларусі ў фінале "Еўрабачання-2014"

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алёна Ланская будзе аб'яўляць балы ад Беларусі ў фінале міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2014", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Пачынаючы з 2004 года гэту ганаровую місію выконвае вядомая персона з творчага асяроддзя або спорту, - расказала кіраўнік праекта "Еўрабачанне" ў Беларусі Вольга Шлягер. - У мінулым годзе балы на конкурсе агучвала біятланістка Дар'я Домрачава. Цяпер гэта роля дасталася Алёне, якая ў мінулым годзе выйшла ў фінал "Еўрабачання". Запрашаць для аб'яўлення балаў афіцыйных прадстаўнікоў міжнароднага песеннага конкурсу мінулых гадоў - звычайная практыка ў многіх краінах".

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене з 6 па 10 мая пад лозунгам "Далучайцеся да нас" (Join Us). Усяго ў песенным форуме прымуць удзел 37 краін.

Прадстаўнік Беларусі спявак Тэа (Юрый Вашчук) з кампазіцыяй "Cheesecake" выступіць у другім паўфінале 8 мая пад нумарам 10.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі