Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Jun 2013

Акадэміі навук Беларусі і Расіі правядуць восенню сумеснае пасяджэнне

18 чэрвеня, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Расійская акадэмія навук правядуць восенню бягучага года сумеснае пасяджэнне. Аб гэтым сёння паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў у час прэс-тура для прадстаўнікоў расійскіх, беларускіх і саюзных СМІ на тэму "Агульная адукацыйная прастора Саюзнай дзяржавы: новыя трэнды. Арганізацыя вучэбнага і навукова-даследчага працэсу", перадае карэспандэнт БЕЛТА

На восень запланавана першае пасяджэнне акадэмій навук дзвюх краін з удзелам новага прэзідэнта Расійскай акадэміі навук Уладзіміра Фортава. На мерапрыемстве плануецца абмеркаваць магчымасці пашырэння супрацоўніцтва акадэмій дзвюх краін. "Мы вельмі рады, што ў РАН завяршылася эпапея з выбраннем новага прэзідэнта. Разлічваем на развіццё супрацоўніцтва з Расійскай акадэміяй навук", - адзначыў выконваючы абавязкі старшыні Прэзідыума.

Уладзімір Гусакоў таксама закрануў тэму рэфармавання акадэміі навук. "Навука - галіна, у якой неабходна асцярожна падыходзіць да пытанняў рэфармавання. Рэзкія меры прыносяць больш шкоды, чым карысці, паколькі гэта прыводзіць да адтоку вучоных", - лічыць ён.

Зрэшты, паводле яго слоў, гэта не сведчыць аб тым, што акадэмія навук не патрабуе ўдасканалення. Такія структуры павінны развівацца як навукова-вытворчыя аб'яднанні. Пры гэтым асноўныя напрамкі развіцця - комплексная мадэрнізацыя інстытутаў, абнаўленне прыборнай базы і прыцягненне інвестыцый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі