Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Лют 2016

Агрык стане талісманам беларускай каманды на II зімовых юнацкіх Гульнях у Лілехамеры

Агрык стане талісманам беларускай каманды на II зімовых юнацкіх Гульнях у Лілехамеры5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Талісманам беларускай спартыўнай дэлегацыі на II зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры стане Агрык. Аб гэтым стала вядома на цырымоніі провадаў беларускай спартыўнай дэлегацыі ў Нарвегію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час урачыстай цырымоніі намеснік старшыні праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Сяргей Чугай уручыў першаму віцэ-прэзідэнту НАК Максіму Рыжанкову сімвалічную мяккую цацку, якая будзе ў кожнага беларускага юнага спартсмена.

Агрык стане талісманам беларускай каманды на II зімовых юнацкіх Гульнях у ЛілехамерыПерсанаж Агрык распрацаваны Белаграпрамбанкам - генеральным спонсарам НАК Беларусі, ён ужо выступаў у якасці талісмана на I Еўрапейскіх гульнях у Баку, дзе беларускія спартсмены заваявалі 43 медалі.

Агрык стане талісманам беларускай каманды на II зімовых юнацкіх Гульнях у ЛілехамерыНа II зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях выступяць 16 беларускіх спартсменаў (8 юнакоў і 8 дзяўчат), якія прадставяць краіну ў сямі відах спорту: біятлоне, гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, снаўбордзе, фігурным катанні (танцы на лёдзе), хакеі з шайбай (індывідуальнае майстэрства). Усяго ж у спаборніцтвах у Лілехамеры ў 15 відах спорту прымуць удзел больш за 1 тыс. чалавек з 70 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі