Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ХХIII Міжнародная выстаўка-кірмаш "Прадэкспа"

ХХIII Міжнародная выстаўка-кірмаш "Прадэкспа"

ХХIII Міжнародная выстаўка-кірмаш
14 Ліс 2017

ХХIII Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш "Прадэкспа" абуджае апетыт і здзіўляе крэатыўнымі работамі нават самых заўзятых гурманаў. Большасць прадстаўленых на выстаўцы тавараў – вырабленыя ўручную творы кулінарнага майстэрства, якія ўражваюць гледачоў сваёй рэалістычнасцю і мноствам найдрабнейшых дэталей.

Смакавыя рэцэптары наведвальнікаў "адчулі" на сабе ўсе гастранамічныя прысмакі: дэгустацыя тавараў і страў – неад'емны складнік выстаўкі. Хлебапякарная і кандытарская прадукцыі, мяса і мясапрадукты, каўбасныя вырабы, малочная прадукцыя, фрукты і агародніна, безалкагольныя і алкагольныя напіткі, чай, кава, бакалея, замарожаныя прадукты, прадукты дзіцячага і дыетычнага харчавання былі прадстаўлены лепшымі айчыннымі і замежнымі вытворцамі.

Вытанчаны смак, унікальнае афармленне,  арыгінальная падача – самыя яркія кулінарныя шэдэўры "Прадэкспа" ў фотарэпартажы…

 

Выстаўка гастранамічных прысмакаў: "Прадэкспа" - 2017
Выстаўка гастранамічных прысмакаў: "Прадэкспа" - 2017
Выстаўка гастранамічных прысмакаў: "Прадэкспа" - 2017
Выстаўка гастранамічных прысмакаў: "Прадэкспа" - 2017
Выстаўка гастранамічных прысмакаў: "Прадэкспа" - 2017
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная