Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Выстаўка "Art Capital: з Францыі ў Беларусь"

Выстаўка "Art Capital: з Францыі ў Беларусь" адкрылася ў Мінску

Выстаўка
1 Снж 2016

На завяршэнне Года культуры Мінск упершыню прымераў пачэсны статус "сталіцы мастацтваў", якім шчодра падзяліўся Парыж. Адна з самых прэстыжных і значных – міжнародная выстаўка "Арт-Капіталь", якая штогод збірае ў Гран-Пале на Елісейскіх палях тысячы мастакоў з усяго свету – у гэтым снежні раскрыла дзверы ў беларускай сталіцы. Зразумела, мінская экспазіцыя значна больш сціплая па колькасці работ, аднак аб’яднала галоўныя адкрыцці сусветна вядомых салонаў.  Амаль праз 100 гадоў пасля дэбюту Марка Шагала ў Парыжы, гэтая маштабная падзея, паводле слоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі, безумоўна, стала важкім прызнаннем беларускага мастацтва ў Еўропе.

Для эксклюзіўнай выстаўкі, якая 1 снежня адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, свае работы прадставілі 15 французскіх майстроў – па пяць ад трох знакамітых парыжскіх салонаў: Гістарычнага, Параўнанняў, Малюнка і Жывапісу. Усяго ж з Парыжа даставілі 30 твораў у стылі мадэрн-арт. Пры гэтым чатыры аўтары ўпершыню наведалі Мінск і асабіста прэзентавалі свой погляд на мастацтва і творчасць публіцы. З беларускага боку праект дапоўнілі 11 мастакоў і скульптараў, якія ў 2015-м годзе прадстаўлялі свае работы ў рамках нацыянальнага павільёна на выстаўцы Art Capital. Сярод іх, вядома, і лаўрэаты прэстыжнай прэміі Тэйлара – гродзенская мастачка Валянціна Шоба і гомельскі скульптар Сяргей Парцянкоў.

Таленавітыя мастакі, знакамітыя госці і, вядома, работы лепшых майстроў – у
рэпартажы Belarus.by з адкрыцця "Art Capital" у Мінску…

На здымку: французская мастачка Ан-Мары Валадось і оперны спявак Аркадзь Валадось

Фота: Аксана Манчук

Выстава "Art Capital: з Францыі ў Беларусь"
Выстава "Art Capital: з Францыі ў Беларусь"
Выстаўка "Art Capital: з Францыі ў Беларусь" адкрылася ў Мінску
Выстава "Art Capital: з Францыі ў Беларусь"
Выстава "Art Capital: з Францыі ў Беларусь"
1 2 3 4      Наступная