Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ВІЦЕБСК ФЕСТЫВАЛЬНЫ

ВІЦЕБСК ФЕСТЫВАЛЬНЫ

ВІЦЕБСК ФЕСТЫВАЛЬНЫ
7 Ліп 2015

У гэтыя ліпеньскія дні ў знакамітым фестывальным Віцебску зноў тысячы гасцей: не дачакаўшыся афіцыйнага адкрыцця, любімы горад Шагала ўжо жыве ў непаўторным, практычна кругласутачным рытме "Славянскага базару".

На сёлетні, дваццаць чацвёрты па ліку, міжнародны форум мастацтваў сабраліся прадстаўнікі 41 краіны свету, і гэта – новы рэкорд фестывалю. За гады яго гісторыі на сцэнах Віцебска выступалі артысты з амаль 70 дзяржаў, але такой колькасці сцягоў адначасова на "Славянскім базары" яшчэ не было.

Напярэдадні ўрачыстага адкрыцця стала вядома яшчэ аб адной падзеі ў пацвярджэнне прэстыжу і высокага міжнароднага статусу ўнікальнага беларускага форуму мастацтваў. Дырэктар "Славянскага базару" Аляксандр Сідарэнка стаў Прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі фестываляў, да якой у гэтым годзе далучыўся віцебскі форум.

Безумоўна, галоўнае дасягненне фестывалю-2015 – праграма, якая будзе яшчэ больш разнастайнай, насычанай відамі і жанрамі прадстаўленых мастацтваў. Ужо з самай раніцы гасцей чакае традыцыйны Горад майстроў, працуюць займальныя творчыя пляцоўкі. Крыху пазней ажываюць тэатральныя сцэны і, вядома, на шматгадзінны музычны марафон да глыбокай ночы запрашае Летні амфітэатр. У гэтым годзе галоўная сцэна прымае 6 сольных канцэртаў, адкрыццё і закрыццё, конкурс маладых выканаўцаў і іншыя маштабныя праграмы. Усяго ж у афішы фестывалю – 95 мерапрыемстваў, у якіх задзейнічана амаль 4,5 тысяч артыстаў.

Фотакадры з канцэртных і тэатральных сцэн, выставачных залаў і вулічных пляцовак "Славянскага базару-2015" – у нашай галерэі...

Славянскі базар-2015: ФЕСТЫВАЛЬНЫ ВІЦЕБСК
Віцебск рыхтуецца да адкрыцця "Славянскага базару"
Сяргей Бязрукаў
Шоу Аляксандра Алешкі ў Віцебску
Генадзь Хазанаў
1 2 3 4      Наступная