Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Вялікая размова з Прэзідэнтам: кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, журналісты і эксперты сустрэліся ў Мінску за абмеркаваннем найбольш актуальных тэм і пытанняў развіцця краіны

Вялікая размова з Прэзідэнтам

Вялікая размова з Прэзідэнтам
3 Feb 2017
Каля 50 беларускіх і замежных журналістаў, якія прадстаўляюць буйнейшыя СМІ і папулярныя інтэрнэт-парталы, а таксама каля 100 аўтарытэтных экспертаў з розных прафесійных сфер сустрэліся 3 лютага з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.

Сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ доўжылася рэкордныя 7 гадзін 20 мінут

Лукашэнка: Галоўнымі ўдзельнікамі "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" з'яўляюцца простыя грамадзяне

"Наша сённяшняя сустрэча праходзіць у крыху незвычайным фармаце для многіх. Гэта і не прэс-канферэнцыя, і не інтэрв'ю. Форму нашай сённяшняй размовы дыктуе само жыццё: без дыялогу сёння нікуды, заўтра - тым больш"...

Лукашэнка аб выніках 2016 года: Не ўсё атрымалася, але нам удалося захаваць мір і стабільнасць

"Мы абавязкова пагаворым, як прайшоў 2016 год. Не ўсё ў нас атрымалася. Ёсць вельмі сур'ёзныя знешнія фактары - яны абсалютна вызначальныя, але многае мы не зрабілі самі. Гэта таксама трэба абмеркаваць. Галоўнае, нам удалося захаваць мір, стабільнасць і сацыяльную абароненасць людзей"...

Лукашэнка: Заработная плата і пенсіі могуць быць павышаны толькі за кошт эфектыўнай работы эканомікі

"Зарплаты і пенсіі могуць быць павялічаны толькі тады, калі ў эканоміцы вырабім больш, якасней і прададзім па больш высокай цане"...

Лукашэнка: Насельніцтва ў Беларусі павінна быць у 2-3 разы больш

"Насельніцтва ў Беларусі павінна быць у 2-3 разы больш. Гэта галоўная сіла краіны"...

Лукашэнка патрабуе безумоўнага выканання патрабавання аб павышэнні сярэдняй зарплаты да $500 у 2017 годзе

"Кроў з носа, але $500 павінны быць забяспечаны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта не спантанна названая лічба. Больш таго, мы гэта праходзілі ўжо. І ў снежні мінулага года ў краіне было $412. Засталося зусім няшмат"...

Лукашэнка не выключае магчымасці адмены дэкрэта нумар 3

"Гэты дэкрэт працуе гады два-тры. Давайце пажывём. Калі мы з вамі прыйдзем да адной высновы, што гэта анахранізм і ён не патрэбны, мы яго адменім. Не спяшайцеся. Можа, ён яшчэ шмат карыснага прыўнясе ў наша жыццё"...

Прэзідэнт: Ільгатаваць у Беларусі будуць тое, што дасць вынік

"Яшчэ раз падкрэсліваю - мы жывём у рыначнай эканоміцы. Тым больш, усе хочуць у СГА - вы ведаеце, як ставяцца ў СГА да льгот"...

Лукашэнка: Аб'ёмы льготнага крэдытавання жылля будуць павялічвацца з ростам эканомікі

"Ніхто не адмяняў ільготнае жыллё. Проста стала менш грошай. Каб даць грошы на льготны крэдыт, іх трэба недзе ўзяць. І на доўгі час. А гэта грошы прадпрыемстваў і вашы грошы. Ільготнае жыллё было і ёсць, але не ў такім аб'ёме. Будзем багацейшыя - будзе больш"...

Лукашэнка: У нас няма іншага шляху, як развіваць шматвектарную палітыку

"У нас няма іншага лёсу, як будаваць нашу знешнюю палітыку як шматвектарную. Гэта было маё строгае патрабаванне - шматвектарнасць палітыкі, я хутчэй інтуітыўна гэта адчуў"...

Лукашэнка пракаменціраваў ход перагавораў з МВФ па новай праграме

"Пітэр Долман спачатку не ўспрымаў наогул Беларусь. Цяпер два пытанні засталіся, адно з іх - дзяржуласнасць. І тое, яны толькі пытаюцца аб перспектывах дзяржпрадпрыемстваў, не кажуць парэзаць іх на кавалкі, раздаць і прадаць"...

Лукашэнка маладым спецыялістам: не рвіцеся адразу наверх і не думайце, што мільёны пасыплюцца

"Вы хочаце такімі стаць адразу? Гэтак цудаў не бывае! Трэба ісці па спецыяльнасці, ты ж вызначыў для сябе гэту спецыяльнасць - педагога, юрыста, эканаміста (дзявяць іх няма куды сёння), журналіста і гэтак далей. Ідзі і працуй"...

Лукашэнка: Не прымаю іншай мадэлі эканомікі, чым сацыяльна арыентаваная

"Лічу, што мадэль нашага развіцця і наогул славянскіх народаў - сацыяльна арыентаваная эканоміка. Я не прымаю тут, у Беларусі асабліва, іншай мадэлі. Я вельмі ўважліва назіраю за варыянтам Расіі, Украіны і г.д. І малю Бога, каб у нас гэтага не адбылося"...

Прэзідэнт: Савет па прадпрымальніцтве будзе рэфармаваны

"Мы цяпер сур'ёзна рэфармуем Савет па прадпрымальніцтве", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, цяпер гэты орган працуе неэфектыўна.

Лукашэнка паабяцаў прыйсці на Асамблею дзелавых колаў

"Калі запросіце, прыйду на Асамблею", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер ідзе сур'ёзнае рэфармаванне Савета па прадпрымальніцтве пры Прэзідэнце.

Лукашэнка: Усе сродкі транспартнага збору да капейкі накіраваны на рамонт і будаўніцтва дарог

"Я паабяцаў, што мы ўсё да капейкі накіруем на будаўніцтва і рамонт дарог. Тут было прынята канцэптуальнае рашэнне"...

Лукашэнка: Цяжкія часы аднолькава ўдарылі па прыватных і дзяржаўных прадпрыемствах

Прэзідэнт расказаў, што асабіста кантралюе стан спраў на такіх прамысловых гігантах, як МТЗ, МАЗ, "Гомсельмаш", БМЗ, параўноўвае з тым, што адбываецца на прыватызаваных прадпрыемствах, напрыклад, "Амкадоры".

Лукашэнка: Аптымізацыя дзяржрасходаў праводзіцца пастаянна і пачынаецца з Прэзідэнта

"Што датычыцца дзяржрасходаў, то іх аптымізацыю, якую мы сёння праводзім, мы пачынаем якраз з сябе, вось непасрэдна з Прэзідэнта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Так, у Палацы Незалежнасці, дзе праводзяцца важнейшыя мерапрыемствы дзяржаўнага ўзроўню, працуюць усяго тры чалавекі"... 

Лукашэнка аб дзяржслужачых: Пакуль не скароціце апарат - ніякага павышэння зарплаты

"Што датычыцца дзяржструктур, яны ж бедныя ў нас. Дзяржслужачыя ў нас бедныя, і вы з гэтым згодзіцеся. Але я ім сказаў: пакуль не ліквідуеце лішнія функцыі і ў сувязі з гэтым не скароціце апарат - ніякага павышэння зарплаты"...

Лукашэнка аб школьных праграмах: Дзяцей нельга перагружаць

"Дзеці вельмі загружаны, ім дыхаць няма калі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - А мы хочам, акрамя школы, каб нашы дзеці займаліся крыху спортам. Для чаго? Не для паказухі, для здароўя, каб яны нармальнымі, здаровымі, прыгожымі раслі. А калі ў каго-небудзь ёсць здольнасці да музыкі, маляваць карціны, спяваць-танцаваць, дзе ўзяць гэты час?"

Лукашэнка: Пакуль я Прэзідэнт, ніводны камень у бок рускага чалавека кінуты не будзе

Аляксандр Лукашэнка назваў цяперашні стан беларуска-расійскіх адносін важнейшым пытаннем. "Тэма вельмі вострая. Баюся сказаць лішняе, з аднаго боку. А з іншага - сітуацыя ўжо дайшла да таго, што я мала што маю права ўтойваць"...

Лукашэнка: Без расійскай нафты мы абыдземся, хоць і будзе цяжка

"Без расійскай нафты мы абыдземся. Нам будзе вельмі цяжка, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але свабода, незалежнасць не ацэньваецца ніякімі грашамі". Прэзідэнт падкрэсліў: "Гэта несупастаўна, калі на адной чашы незалежнасць, а на другой - расійская, іранская, азербайджанская або амерыканская нафта".

Лукашэнка: Беларусь не парушыла ніводнага дагавора з Расіяй

Закранаючы перагаворы па кошце расійскага газу для Беларусі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь у 2016 годзе плаціла $107 за тыс. куб.м, хоць павінна была плаціць $83 - па формуле роўнадаходных цэн і з улікам спаду кошту нафты на сусветных рынках...

Лукашэнка: З-за няроўнасці цэн на беларускім і расійскім рынках Беларусь страціла $15 млрд

"Яны прызнаюць гэту лічбу і далі цяпер нам аж $5 млрд крэдытаў. Ну добра, узяць у нас $15 млрд праз цэны, потым нам жа даць нашы грошы (і тое, толькі трэцюю частку) пад працэнт у тры разы больш, чым МВФ. Гэта нармальна?"

Лукашэнка аб перагаворах з РФ у прамысловасці: забясплатна прасілі аддаць высокатэхналагічныя прадпрыемствы

"У мяне просяць забясплатна аддаць высокатэхналагічныя прадпрыемствы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта па-брацку? Гэта прыстойна?"

Лукашэнка: Выхад Беларусі з ЕАЭС і Саюзнай дзяржавы - поўны вымысел

"Што датычыцца пасяджэння саюзнага Савета Міністраў, Вышэйшага Дзяржаўнага Савета, паездкі на саміт ЕАЭС, маё было дакладнае разуменне і патрабаванне ў гэтым плане: аб чым гаварыць, калі не вырашаюцца пытанні, аб якіх мы дамовіліся?"

Лукашэнка: Беларусь не імкнецца ў НАТА

"Мы ў НАТА не імкнёмся. Мы свята беражом нашу дамоўленасць аб абароне нашай прасторы, як я заўсёды гавару, нашай Айчыны - Беларусі і Расіі"...

Лукашэнка: Ніколі не зміруся са знявагай беларускай дзяржавы і народа

"Я ніколі не нарываюся на непрыемнасці. Я ўжо шмат што паспрабаваў і апёкся на ўсім, што папала. Дзе трэба, магу адступіць і быць гібкім, але, калі зневажаюць маю дзяржаву і народ, я з гэтым ніколі не зміруся"...

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі прыняць ваенныя вучэнні з Расіяй "Захад-2017"

Вучэнні "Захад-2017" будуць адкрытымі, "на іх запросяць тых, хто хоча пераканацца ў тым, што мы ні на каго не збіраемся нападаць"...

Лукашэнка: У Беларусі дыктатуры не было і быць не можа

"Таму што для таго, каб ажыццяўляць дыктатуру, трэба мець рэсурс. У нас што, ядзерная або яшчэ нейкая лятальная зброя, у нас што, эканоміка такая, што мы можам каму-небудзь дыктаваць? Таму ніякай дыктатуры"...

Лукашэнка: Беларусь не пераклейвае наклейкі на санкцыйныя прадукты, а перапрацоўвае імпартуемую сыравіну

"Мы паабяцалі, што такія тавары прапускаць у Расію не будзем. Але калі мы атрымліваем сыравіну - малако, яблыкі, рыбу і іншае - мы перапрацоўваем яе, не пераклейваем наклейку"...

Лукашэнка просіць Літву не палітызаваць пытанне будаўніцтва БелАЭС

"Яны згаджаюцца, а потым на публіцы пачынаюць палітызаваць гэта пытанне. Але палітыку трэба проста адкінуць і забыць. Эканоміка сваю справу зробіць: калі з'явіцца танная электраэнергія, тады мы і дамовімся"...

Лукашэнка: Не хачу, каб на МАЗе заўтра пачалі дыскі штампаваць або гайкі круціць

"Напрыклад, МАЗ. Я не супраць, давайце скааперуемся (з расіянамі. - Заўвага БЕЛТА), адзіны рынак і гэтай далей. Цана - добра, гатовы прадаць танна, аб'яднаць МАЗ і КамАЗ. Але я баюся, каб з МАЗа ён не ператварыўся ў нейкі цэх, дзе будуць гайкі рабіць"...

Лукашэнка аб выбудоўванні адносін з Захадам: хачу, каб убачылі ў Беларусі незалежную суверэнную дзяржаву

"Мы вельмі хацелі б перайсці на адкрыты дыялог і дамовіліся, нарысавалі пэўную дарожную карту, як жыць будзем далей"...

Лукашэнка: Зняцце Захадам санкцый надасць дадатковы імпульс эканоміцы

"Мы не заслугоўвалі санкцый. Знялі іх - добра. Мы пачалі дамаўляцца, напрыклад, па тэкстылі і г.д. Мы хочам, каб наша эканоміка не тое што ўздыхнула за кошт Захаду, але хаця б дадатковы глыток яна павінна атрымаць"...

Лукашэнка: Беларусы пакуль не прыйшлі да стварэння нацыянальнай ідэі, а выдумаць яе немагчыма

"Нас да гэтага павінна падвесці само жыццё, развіццё нашай краіны. Вельмі мала мы, напэўна, пражылі як абсалютна суверэнная, незалежная дзяржава"...

Лукашэнка не бачыць неабходнасці ў стварэнні расійскай ваеннай авіябазы ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі адзначыў няяснасць задач з ваеннага пункту гледжання, якія павінна была б вырашыць такая база. "Што такое ў сучаснай вайне, дапусцім, супраць НАТА самалёт? Гэта 10 хвілін бою: ён узляцеў - і яго няма. Вайна сёння іншая"...

Лукашэнка падтрымаў ідэю правядзення міжнароднай канферэнцыі па Беларусі

"Абсалютна вас падтрымліваю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі палічыце патрэбным, каб я там пабываў, - калі ласка, знайду дзве-тры гадзіны, каб прыехаць на канферэнцыю, перагаварыць з людзьмі, пачуць нейкае іншае меркаванне"...

Лукашэнка: У Беларусі не павінна быць паліцэйскай дзяржавы

"Усё павінна быць абгрунтавана, па законе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб затрыманнях чыноўнікаў і бізнесменаў...

Лукашэнка гатовы ўвесці мараторый на смяротную кару, калі гэта падтрымае большасць беларусаў

"Я падпісваю кожны ўказ па смяротнай кары. Вы не ўяўляеце, што са мной адбываецца. Я разумею, што пасля гэтага чалавека ўжо не будзе, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мне адразу нясуць папку - за што: фатаграфіі, аператыўныя матэрыялы і іншае. Я калі гэта бачу, у мяне кроў стыне ў жылах"...

Лукашэнка: Ніякіх лагераў для бежанцаў у Беларусі не будавалі і будаваць не будуць

"Часам гляджу на Еўропу, і балюча становіцца ад таго, што там адбываецца, і за тых кіраўнікоў. Стогнуць, плачуць, дзеляць гэтых беглякоў - па 500, па тысячы чалавек, а Прыбалтыка і краіны Усходняй Еўропы ўпіраюцца - не, не пусцім тысячу чалавек. А мы з Украіны, і не толькі, прынялі амаль 170 тыс. чалавек. Мы як да гэтага паставіліся? Я падпісаў указ, і мы ім прадаставілі ўсе ўмовы як беларусам. Думаеце, нам лёгка гэта было, а яны там за тысячу спрачаюцца. Давайце разам працаваць"...

Лукашэнка: Уводзіць прыватную ўласнасць на зямлю дачасна

"У нас ёсць усё для таго, каб працаваць справядліва і сумленна. Калі ты ўзяў зямлю для сельгаспрызначэння ў арэнду - займайся сельскай гаспадаркай, калі ўзяў зямлю пад прысядзібны ўчастак і для абслугоўвання дома - будуй дом і займайся прысядзібным участкам, толькі не хлусі"...

Лукашэнка паабяцаў строга разабрацца па фактах "наездаў" на інвестараў

"Разборкі будуць жорсткія, калі паступіць сігнал аб тым, што на інвестара нехта "наехаў", - у нас зусім іншая палітыка. Калі такое будзе, давядзіце да мяне, разбяромся, у мяне ўлады для гэтага дастаткова"...

Лукашэнка: Ва ўрадзе будзем замяняць людзей, калі яны нічога не робяць

"Ва ўрадзе мы спакойна будзем ажыццяўляць кадравую палітыку з заменай людзей, калі яны абяцаюць, але нічога не робяць, ды яшчэ і калі Прэзідэнт гаворыць, што гэта трэба выканаць, яны недзе на кухні шэпчуцца, што гэтага не будзе. Не, гэта будзе"...

Лукашэнка: У Беларусі будзе захавана дзяржаўная падтрымка спорту

"Падтрымліваць спорт будзем, але галоўнае - рэзультат. Золата, серабро, бронза - тады можна прасіць, што патрэбна. Так яно і было. Прыходзіў чалавек, прасіў выдзеліць участак зямлі для будаўніцтва дома, а я адразу даю каманду, каб адказныя вырашылі пытанне, паколькі чалавек славу прынёс краіне"...

Лукашэнка расказаў, што паглядзець турысту ў Беларусі за 5 дзён

"Што трэба турысту? Каб ён прыехаў і ўбачыў нешта для сябе новае, і ў Беларусі гэта магчыма, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Нам ёсць чым ганарыцца"...

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб стварэнні ВНУ з беларускай мовай навучання

"Пакуль я Прэзідэнт, я не дапушчу таго, каб мы дзялілі людзей па тым, ведаеш ты беларускую мову ці ты яе не ведаеш. Гэтага не будзе, пакуль я Прэзідэнт. Дрэнна гэта ці добра - час пакажа", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы...

Лукашэнка: Шанцы Беларусі і Латвіі прыняць ЧС-2021 па хакеі вялікія

"Паводле апошніх даных, шанцы атрымаць чэмпіянат свету вельмі вялікія. Адзін з маіх сяброў, які мае непасрэднае дачыненне да хакея ў Латвіі, расказаў, што там ёсць людзі на дзяржаўным узроўні, а таксама бізнес, якія гатовы пайсці ў звязцы і падаць сумесную заяўку ў выпадку падтрымкі з боку Прэзідэнта Беларусі. Прапанова прыйшла з Латвіі і не афішыравалася"...

Лукашэнка аб увядзенні РФ пагранічнай зоны: ніколі не пойдзем на меры ў адказ

"Наколькі мяне інфармавалі, там ёсць нейкая прывязка да канкрэтных нейкіх кропак. Паўстае пытанне - гэта што Расія пачала праводзіць дэмаркацыю граніцы? Дык гэта перагаворны працэс, гэта ж можа выліцца ў сур'ёзны канфлікт"...

Лукашэнка растлумачыў, чаму не падпісаў Мытны кодэкс ЕАЭС

"Я не падпісаў Мытны кодэкс, таму што многае, што павінна было быць, не працуе. Больш таго, я даручыў адклікаць асноўных нашых спецыялістаў з мытных органаў. Без вырашэння праблем я нават не дакрануся да гэтага кодэкса і іншых пытанняў"...

Беларусь гатова ў разы нарасціць супрацоўніцтва з Узбекістанам

Прэзідэнта гэтай краіны Шаўката Мірзіяева, выбранага пасля смерці Іслама Карымава, Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў са станоўчага боку, адзначыўшы таксама добрыя якасці сфарміраванай ім каманды...

Лукашэнка паабяцаў падтрымліваць будаўніцтва жылля ў рэгіёнах

"Жыллёвае будаўніцтва разглядаем з пункту гледжання лакаматыва эканомікі. Будзем старацца ствараць умовы для большага будаўніцтва. Але пра Мінск трэба паціху забываць, там мы будаваць не будзем"...

Лукашэнка: Беларусь поўнасцю разлічылася па дзярждоўгу ў 2016 годзе

"Не ведаю, чаму вы гаворыце адразу аб рэфінансаванні. Калі гэта трэба, мы будзем аб гэтым думаць. Але пакуль мы разлічваем у бягучым годзе сваімі сіламі колькі трэба, столькі і заплаціць"...

Вялікая размова з Прэзідэнтам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Вялікая размова з Прэзідэнтам у Мінску
Вялікая размова з Прэзідэнтам Беларусі
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная