У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | "Вялікі навагодні баль" у Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі

"Вялікі навагодні баль" у Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі

14 Стд 2015

Напярэдадні Старога Новага года Вялікі тэатр Беларусі па традыцыі, якой ужо шэсць гадоў, арганізаваў грандыёзны баль. Раскошны антураж, цудоўная музыка і незвычайныя забавы - чарговы раз Вялікі тэатр здзіўляў і захапляў гасцей. Дарэчы, многія з іх яшчэ за некалькі месяцаў да святочнага вечара асвойвалі на рэпетыцыях бальныя танцы і свецкія рытуалы.

Па задуме рэжысёраў, на адну ноч галоўны тэатр краіны ператварыўся ў цудоўны "Навагодні экспрэс", які падарожнічае па краінах і часах. Глядзельная зала і фае сталі вакзальнымі станцыямі, гарадскімі кварталамі і вуліцамі, танцавальнымі салонамі.

Святочны вечар адкрылі парад зорак тэатра і Рускі баль, госці якога танцавалі паланэз, вальс, польку, кантрданс, галоп, мазурку. У працяг - Венскі баль з выдатнай музыкай Штрауса і Легара.

Разам з опернымі спевакамі і балетнымі танцоўшчыкамі Вялікага тэатра настрой ночы стваралі джаз-бэнды, фокуснікі, мімы і нават астролагі. Для гасцей Вялікага балю арганізоўваліся міні-канцэрты і тэматычныя салоны, танцавальныя майстар-класы і старадаўнія арыстакратычныя забавы.

Адпачываючы ў стылізаваных кафэ, можна было паглядзець шэдэўры нямога кіно - стужкі братоў Люм'ер і фільм Чарлі Чапліна "Агні вялікага горада".

А апоўначы ў гонар надыходу Новага года па старым стылі госці балю паднялі традыцыйны бакал шампанскага.

"Вялікі навагодні баль" у Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі
Вялікі навагодні баль
Вялікі навагодні баль
Вялікі навагодні баль
Вялікі навагодні баль
1 2 3 4 5      Наступная