Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ў Гродне

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ў Гродне

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ў Гродне
4 Снж 2016

У Гродне 3 і 4 снежня ў памяць пра караля Польшчы і князя Вялікага княства Літоўскага Стафана Баторыя прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 430-й гадавіне з дня яго смерці.

Стафан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, памёр 12 снежня 1586 года ў Гродне. Венгр па паходжанні, ён так любіў Гродна, што праводзіў у ім часу больш, чым у Кракаве або Вільні. Па яго загадзе быў перабудаваны замак вялікага князя Вітаўта, які ператварыўся ў выдатны рэнесансны палац. Кароль шчодра дапамагаў праваслаўнай царкве, дазволіў таксама свайму архітэктару пабудаваць новую сінагогу для яўрэяў, аплаціў будаўніцтва касцёла, вядомага як Фара Вітаўта.

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ад Старога замка па вуліцы Замкавай да кафедральнага касцёла святога Францішка Ксаверыя адбылося 4 снежня.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ў Гродне
Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ў Гродне
Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ў Гродне
Урачыстае шэсце гусарскай харугвы ў гонар Стафана Баторыя ў Гродне
Iociф Лангр
1 2 3 4      Наступная