Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Цыклон Axel у Беларусі: снегапады, мяцеліцы і студзеньскія маразы

Цыклон Axel у Беларусі: снегапады, мяцеліцы і студзеньскія маразы

Цыклон Axel у Беларусі: снегапады, мяцеліцы і студзеньскія маразы
5 Стд 2017

Сапраўдны зімовы экстрым прынёс у Беларусь цыклон "Аксель". Адразу пасля навагодніх святаў краіну ўкрылі моцныя снегапады і ахапілі шквалістыя вятры, а ўжо да 5 студзеня слупкі тэрмометраў апусціліся да -16-20ºС. І гэта не мяжа незвычайна хуткага арктычнага ўварвання! Паводле прагнозаў сіноптыкаў, самай сцюдзёнай чакаецца калядная ноч – да -32ºС марозу.

Зразумела, стыхія прынесла нямала складанасцей камунальным службам і энергетыкам, транспартнікам і аўтааматарам, ратавальнікам і медыкам, але беларуская зіма без снегу і маразоў немагчыма. Па ўсёй краіне на аўтадарогах і вуліцах гарадоў адкрыліся мабільныя пункты дапамогі з гарачым чаем і цёплым адзеннем, валанцёры дапамагаюць прыбіраць снег, дарожныя патрулі падтрымліваюць вадзіцеляў у цяжкіх сітуацыях. З галоўных плюсаў пагоднага мінуса: толькі ў студзені ў Беларусі пачынаюць масава заліваць вулічныя лядовыя каткі.

Пейзажы і экстрым цыклону Axel – у рэпартажы з розных рэгіёнаў Беларусі.

Цыклон Axel прынёс у Беларусь снегапады
Моцны снегапад у Мінску 4 студзеня
Цыклон Axel прынёс у Беларусь снегапады
Цыклон Axel прынёс у Беларусь снегапады
Мінск
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная