Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | У Гродна, Брэст і не толькі – без візы на 10 дзён

У Гродна, Брэст і не толькі – без візы на 10 дзён

У Гродна, Брэст і не толькі – без візы на 10 дзён
8 Jan 2018

Гасцінная Беларусь усё шырэй адкрывае дзверы замежным гасцям. І сёння ў грамадзян дзясяткаў краін свету ёсць ужо некалькі магчымасцей прыехаць у Беларусь без візы:

  • на 5 дзён! На працягу гэтага перыяду можна пабываць у любой кропцы краіны, галоўнае – выканаць важную ўмову – прыляцець у Беларусь і вярнуцца дадому або ў іншую краіну толькі праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.
  • на 10 дзён! Па гэтай праграме замежных турыстаў запрашаюць наведаць адну з дзвюх бязвізавых зон Беларусі: і з 1 студзеня 2018-га не толькі павялічыўся тэрмін знаходжання ў іх, але і значна пашыраны самі тэрыторыі.

Цяпер у распараджэнні гасцей на 10 дзён – найпрыгажэйшыя мясціны заходніх рэгіёнаў Беларусі. Адной бязвізавай тэрыторыяй стала турысцка-рэкрэацыйная зона "Брэст" – а гэта сам горад Брэст са слаўнай крэпасцю-героем, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Пружанскі раёны Брэсцкай вобласці, а таксама Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці. Тут жа, зразумела, знаходзіцца знакамітая прыродная жамчужына са Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКАнацыянальны парк "Белавежская пушча".

Другая бязвізавая зона аб'ядноўвае маляўнічы турысцка-рэкрэацыйны парк "Аўгустоўскі канал", "каралеўскі" горад Гродна і Гродзенскі раён.

Для таго каб па бязвізавай праграме прыехаць у Брэст або Гродна на 10 дзён, трэба:

  • выбраць тур з кампаніяй-аператарам (згодна з правіламі, менавіта тураператары ўзгадняюць маршруты і экскурсіі на тэрыторыі бязвізавых зон);
  • запоўніць анкету, выслаць свае даныя (пашпартныя, кантактныя) і заключыць дагавор з кампаніяй на індывідуальнае або групавое наведванне.

Усё астатняе – рэгістрацыю, падрыхтоўку неабходных дакументаў, удакладненне іншых нюансаў – тураператар павінен зрабіць на працягу 48 гадзін. І вам застанецца толькі прыехаць і цешыцца адпачынкам! Дарэчы, прыбыць можна праз вызначаныя правіламі пункты пропуску на прылеглай да бязвізавых зон граніцы, а таксама чыгуначныя вакзалы і паветраныя гавані Брэста і Гродна.

А мы прапануем пагартаць фотаальбом і паглядзець, якія выдатныя мясціны вы можаце ўбачыць, калі вырашыце зрабіць гэта займальнае падарожжа на захад Беларусі. Без візы на 10 дзён!

Нацыянальны парк "Белавежская пушча"
Нацыянальны парк "Белавежская пушча"
Нацыянальны парк "Белавежская пушча"
Белавежскія зубры
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная