Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2017 у Мінску

Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2017 у Мінску

Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2017 у Мінску
13 Кст 2017

Беларускі энергетычны і экалагічны форум, буйнейшы на тэрыторыі краін СНД і Балтыі, ужо 22-і раз сабраў вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння, электратэхнікі. Усяго ж удзельнікамі бягучага форуму, які адбыўся 10 – 13 кастрычніка, сталі каля 300 арганізацый з 16 краін, сярод іх – Расія, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Аўстрыя, Германія, Францыя, Італія, Чэхія, Швейцарыя, Фінляндыя, Кітай, ЗША. Прэзентацыі сваёй прадукцыі правялі і такія сусветныя брэнды як Siemens, ABB, FILTER, IEC, Schneider, Dow Chemical, HEAG, EATON…

Праграма-2017 уключыла Міжнароды форум "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo), які ўжо стаў традыцыйным, спецыялізаваныя выстаўкі тэхналогій для нафтахімічнай галіны Oil&Gas Technologies, святлотэхнічнай прадукцыі "ЭкспаСвятло", "Атамэкспа-Беларусь", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспаГорад" і XXII Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.Таксама адбылося больш за 20 мерапрыемстваў: канферэнцыі, семінары, прэзентацыі кампаній – удзельнікаў выстаўкі і, дарэчы, упершыню – круглы стол, прысвечаны перспектывам і праблемам развіцця электрамабільнага транспарту.

Усё, чым здзіўлялі ўдзельнікі прэстыжнага форуму: энергазберагальныя ўстаноўкі, святлодыёдныя тэхналогіі і нават электракары – у  нашым фотарэпартажы.

Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2017
Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2017
Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2017
Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2017
Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2017
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная