Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускія беспілотнікі: шматфункцыянальныя самалёты, маніторынгавы дырыжабль і чаканы праект Года навукі – інавацыйныя мультыкоптары

Беларускія беспілотнікі: шматфункцыянальныя самалёты, маніторынгавы дырыжабль і чаканы праект Года навукі – інавацыйныя мультыкоптары

Беларускія беспілотнікі: шматфункцыянальныя самалёты, маніторынгавы дырыжабль і чаканы праект Года навукі – інавацыйныя мультыкоптары
19 Jan 2017

Амаль пяць гадоў таму на сусветны рынак беспілотнікаў увайшоў новы распрацоўшчык з Беларусі. У спісе канкурэнтных пераваг стаўку зрабілі на інавацыі і пастаянны навуковы пошк, выкарыстанне лепшых матэрыялаў і надзейных сістэм. І сёння "Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў" НАН Беларусі стварае лятальныя апараты, запатрабаваныя як у краіне, так і за мяжой.

У лінейцы брэндаў прадпрыемства – шматфункцыянальныя самалёты "Бусел" і "Буравеснік", якія паспяхова прымяняюць ратавальнікі, ваенныя і пагранічнікі, аграрыі, а таксама беспілотны дырыжабль для экалагічнага і ахоўнага маніторынгу. А ў пачатку 2017-га – Года навукі – беларускія авіяканструктары заявілі аб хуткім выпуску мультыкоптараў для высокадакладных прафесійных мэт. Плануецца, што адна мадэль дрона зможа весці здымку ў фармаце Full HD на адлегласці да 10 км, што аблегчыць работу пагранічнікам, міліцыі, службам аховы жывёльнага і расліннага свету, другі від квадракоптара будзе арыентаваны на сферу сельскай гаспадаркі – для эканамічнага і зручнага распылення ўгнаенняў, апрацоўкі ад шкоднікаў, маніторынгу палёў.

У перспектыўных планах беларускіх вучоных – стварыць беспілотны верталёт для перавозкі грузаў і людзей, а таксама атмасферны спадарожнік для маніторынгу паветранай прасторы на вышыні больш як 20 кіламетраў.

Распрацоўкі "НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў" НАН Беларусі – у рэпартажы…

 

"Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў" НАН Беларусі
Супрацоўнікі НПЦ каля беспілотнага авіяцыйнага комплексу "Буравеснік"
Беспілотны авіяцыйны комплекс "Буравеснік"
Беспілотны авіякомплекс "Буравеснік МБ"
Беспілотны дырыжабль
Папярэдняя       1 2 3      Наступная