Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Новы год 2017: Беларусь зазіхацела святочнымі агнямі

Новы год-2017: Беларусь заззяла святочнымі агнямі

Новы год-2017: Беларусь заззяла святочнымі агнямі
15 Dec 2016

З надыходам вячэрняй цемры 15 снежня Мінск, а разам з ім і ўсе гарады Беларусі, афіцыйна ўключыліся ў пераднавагодні марафон з настроем чараўніцтва і хараства. Праспекты і вуліцы, вітрыны і вокны яшчэ ярчэй заззялі гірляндамі агнёў, а на буйнейшых плошчах запаліліся навагоднія ёлкі. Напярэдадні зімовых канікул у розных раёнах Мінска ўстанавілі 18 зялёных прыгажунь, дзе ў святочныя дні па традыцыі разгорнуцца вясёлыя шоу-праграмы і народныя гулянні.

Мантаж галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы сталіцы ў гэтым годзе пачаўся яшчэ ў канцы лістапада, бо трэба было ўстанавіць металічны каркас вышынёй больш за 30 м, а затым "нанізаць" на яго больш за 3 тысячы пушыстых галінак. Але вынік таго быў варты: любімая ёлка выглядае больш натуральна, а галоўным акцэнтам вобразу ўпершыню сталі святлодынамічныя цацкі з элементамі беларускага арнаменту, якія нават днём ствараюць эфект лёгкага свячэння.

Акрамя навагодніх ёлак, святочны настрой у Мінску ствараюць і эфектныя светлавыя ўпрыгажэнні. Сярод іх – ужо стаўшыя гарадской візіткай і папулярным месцам для сэлфі вялізныя 3D-шары на Кастрычніцкай плошчы, нібы забыты "Падарунак" насупраць знакамітага ГУМа. У спісе навінак – упрыгажэнні, прысвечаныя самым папулярным відам спорту ў беларусаў: 3D-мяч каля мінскага Дома футбола і арыгінальная кампазіцыя ў выглядзе шайбы і скрыжаваных клюшак каля "Мінск-Арэны".             

Навагодняя ілюмінацыя ў Мінску будзе ззяць з 15 снежня па 14 студзеня (Стары Новы год): раніцай з 6.00 да адключэння вулічнага асвятлення і ў вячэрні час да 23.00. Асаблівы сцэнарый асвятлення чакаецца ў святочныя дні: 24 і 31 снежня, 6 і 13 студзеня жыхары і госці змогуць атрымаць асалоду ад чароўнай атмасферы і святочнага ўбрання сталіцы на працягу ўсёй ночы. 

Галоўная ёлка краіны і ззяючыя праспекты ў Мінску, незвычайная ёлка-вежа ў Гродне, цудоўны Гомель і яшчэ шмат пераднавагодніх цудаў – у нашым рэпартажы!

Навагодняя ёлка каля Нацыянальнага выставачнага комплексу
Навагодняя ёлка на плошчы Незалежнасці
Пажарная каланча ў Гродне ператварылася ў 33-метровую навагоднюю цудоўную ёлку
Навагодняя ілюмінацыя ў Гомелі
На галоўнай ёлцы Магілёва запалілі агні
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная