Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мінскі паўмарафон-2016

Мінскі паўмарафон-2016

Мінскі паўмарафон-2016
4 Sep 2016

Мінскі паўмарафон – феерычны спартыўны забег, які з 2013 года праходзіць у святочны Дзень горада, ахопліваючы цэнтральныя праспекты, вуліцы і самыя знакамітыя выдатныя мясціны сталіцы Беларусі, – б'е новыя рэкорды. У верасні бягучага года яго ўдзельнікамі сталі больш за 20 тысяч чалавек: спартсмены і шматлікія аматары лёгкай атлетыкі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дэпутаты, бізнесмены, тэлевядучыя, артысты... Каб прабегчы па Мінску, прыехалі спартсмены з 42 краін свету: Расіі, Украіны, дзяржаў Прыбалтыкі, Коста-Рыкі, Кеніі, Японіі...

Дзякуючы такой колькасці ўдзельнікаў Мінскі паўмарафон-2016 стаў самым масавым забегам у гісторыі Беларусі. Акрамя таго, яшчэ вясной спартыўны турнір беларускай сталіцы атрымаў сертыфікат Асацыяцыі міжнародных марафонаў і прабегаў (AIMS), і цяпер яго вынікі і рэкорды прызнаюцца ва ўсім свеце.

У бягучым годзе на самай доўгай дыстанцыі Мінскага паўмарафону – 21,1 км – лепшай сярод жанчын стала знакамітая беларуская бягуха Вольга Мазуронак, якая святкавала трыумф і ў мінулагоднім забегу. Пасля Рыа-2016 Вольга прызнавалася, што адчувае стомленасць, але на родных вуліцах Мінска мабілізавалася і ўстанавіла новы рэкорд трасы – 1 гадзiна 11 мінут і 44 секунды. Перамогу сярод мужчын атрымаў скорасны кеніец Хілары Кіптум Маё Кімаё...

Хвалюючыя старты, вымотваючыя кіламетры Мінскага паўмарафону-2016 і трыумфальныя секунды на фінішы – у рэпартажы з вуліц сталіцы...

Мінскі паўмарафон-2016
Мінскі паўмарафон-2016
Беларуская спартсменка Вольга Мазуронак стала пераможцай Мінскага паўмарафону з новым рэкордам трасы
Пераможца Мінскага паўмарафону сярод мужчын – кенійскі бягун Хілары Кіптум Маё Кімаё
Папярэдняя       1 2 3 4