Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2018

Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2018

Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2018
8 Oct 2018

Інавацыйныя распрацоўкі і ўкараненне перадавых тэхналогій у вытворчасць – галоўныя тэмы 23-га Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму, які разгарнуўся на пляцоўцы мінскага Футбольнага манежа. У гэтым годзе ўдзельнікамі адной з буйнейшых спецыялізаваных выставак СНД і Балтыі сталі больш за 300 арганізацый з 15 краін – вядучыя беларускія і сусветныя вытворцы абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў у сферы энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння і электратэхнікі.

Цырымонія адкрыцця Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму-2018 адбылася 8 кастрычніка: сімвалічны старт выстаўцы інавацый далі міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў і гасцей – мэты ўстойлівага развіцця ў энергетыцы, экалогіі, энергаэфектыўнасці, навуцы і інавацыях, перспектывы развіцця ядзернай энергетыкі, праект "Разумная энергетыка" для прамысловых вытворчасцей, жылых будынкаў і гарадоў…

Беларускі энергетычны і экалагічны форум аб'яднаў шэраг спецыялізаваных праектаў, сярод якіх міжнародныя выстаўкі "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" (EnergyExpo), "Oil&Gas Technologies", "Атамэкспа-Беларусь", "ЭкспаСвятло", "Водныя і паветраныя тэхналогіі", "ЭкспаГорад" і XXIII Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс. Акрамя таго, у праграме – канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, прэзентацыі праектаў ад кампаній-удзельніц…

Асаблівая ўвага – айчынным навукова-тэхнічным распрацоўкам (а іх у гэтым годзе 158!): напрыклад, першы беларускі электрасамакат, як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, ужо гатовы да тыражавання. Акрамя таго, беларускія вучоныя дэманструюць і іншыя навінкі: фільтры для ачысткі сціснутых газаў ад цвёрдых часцінак і аэразолю для прадпрыемстваў хімічнай і нафтагазавай прамысловасці, доследны ўзор суперкандэнсатара на аснове графензмяшчальнага матэрыялу (для электратранспарту), экспертная сістэма рэабілітацыі геалагічнага асяроддзя, забруджанага нафтапрадуктамі…

Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2018
Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2018
Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2018
Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2018
Беларускі энергетычны і экалагічны форум-2018
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная