Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень настаўніка ў Беларусі

Дзень настаўніка ў Беларусі

Дзень настаўніка ў Беларусі
7 Oct 2018

Душэўныя сустрэчы, цёплыя абдымкі і ўсмешкі, шчырыя словы ўдзячнасці ад вучняў – менавіта такім запомніцца беларускім педагогам Дзень настаўніка, які ў нашай краіне адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Згодна са статыстыкай, сёння ў школах працуе больш за 115 тысяч выкладчыкаў (86 % – жанчыны), прычым прыкладна трэць з іх (амаль 35 тысяч) прысвяцілі сваё жыццё рабоце ў сельскай мясцовасці.

Святочная праграма, прысвечаная Дню настаўніка, стартавала задоўга да выхадных: 4 кастрычніка ў Мінскім гарадскім палацы культуры ўшаноўвалі лепшых педагогаў сталіцы. Больш за 600 прадстаўнікоў розных устаноў адукацыі – "залаты педагагічны фонд" – атрымалі высокія ўзнагароды, ганаровыя граматы і падзякі з рук мэра Андрэя Шорца, які адзначыў асаблівую заслугу настаўнікаў у тым, што зроблена ў горадзе.

Яшчэ адным падарункам для лепшых педагогаў з усёй краіны напярэдадні прафесійнага свята стала запамінальная экскурсія па Палацы Незалежнасці. Залы для сустрэч, нарад, прыёму замежных дэлегацый і знакамітых перагавораў "нармандскай чацвёркі" рабочая рэзідэнцыя Прэзідэнта, вядомая як адно з самых уражальных збудаванняў сучаснага Мінска, паўстала перад гасцямі ва ўсім харастве. 

Галоўныя ўрачыстасці разгарнуліся ў нядзелю – 7 кастрычніка: для многіх Дзень настаўніка стаў яшчэ і падставай вярнуцца на малую радзіму і зноў сесці за родную парту. Віншаванне педагогам накіраваў і Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць работнікам адукацыі за штодзённую працу – адну з самых важных і высакародных на Зямлі, найвялікшую адданасць прафесіі, бясконцую мудрасць і вялікую цярплівасць.

Заслужаныя педагогі і лепшыя калектывы краіны – у святочным рэпартажы!

На фота: настаўніца пачатковых класаў Галіна Галай са сваімі выхаванцамі

Лепшых педагогаў Мінска павіншавалі з прафесійным святам
Лепшых педагогаў Мінска павіншавалі з прафесійным святам
Лепшых педагогаў Мінска павіншавалі з прафесійным святам
Святлана Заранок – лаўрэат прэміі імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка
Святлана Заранок – лаўрэат прэміі імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанка
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная