Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Свята мора" на Аўгустоўскім канале

"Свята мора" на Аўгустоўскім канале

11 Aug 2018

Аўгустоўскі канал – любімае месца турыстаў з даўніх часоў. Пасля таго як унікальнае гідратэхнічнае збудаванне перастала быць запатрабаваным для перавозкі грузаў, тут пачалі прымаць падарожнікаў. Пачынаючы з 1920 года, у раёне шлюза Дамброўка праводзілася "Свята мора" – гістарычная рэканструкцыя гулянняў, што былі ў час яшчэ Стафана Баторыя. У  2017 годзе "Свята мора" зноў папоўніла каляндар падзей Аўгустоўскага канала, і ў мерапрыемства ёсць усе шанцы стаць штогадовым!

Насычаная праграма свята-2018 паднесла ўдзельнікам мноства сюрпрызаў. Вясёлае плаванне "На чым папала" стала цэнтральнай падзеяй "марскога" дня каля шлюза Дамброўка. Здзівіць арыгінальнасцю судна, касцюмамі і вобразамі – галоўная задача ўдзельнікаў спаборніцтва. На старт воднай дыстанцыі выйшлі 15 каманд. Сярод іх – пірацкі карабель, узброены страляючай гарматай; судна з паветраных шарыкаў; плыт са смачнай назвай "аладдзя". А на борце судна "Лясная нечысць" пераправілася Баба Яга з Катом Баюном. Памідорная сталіца Гродзенскай вобласці – Іўе – прадставіла фантазіі на таматную тэму. Каманда са Смаргоні запомнілася плаваючым трактарам з арыгінальнай назвай "Бульк-дозер". А з Астраўца на канал прыбыў карабель-пасылка ад паштальёна Печкіна. Прыцягнуць увагу да тэмы здаровага ладу жыцця вырашылі прадстаўнікі Свіслачы. Медсястра Аліна Панкевіч узначаліла экіпаж карабля "Нехварэйка" ў выглядзе машыны хуткай дапамогі.

Сапраўдная водная феерыя прадоўжылася і на беразе: на пляцоўку актыўных забаў з брандспойтаў праліўся пажарны дождж. Тут можна было скаціцца з мыльнай горкі, пастраляць з вадзяных пісталетаў, пагуляць у "марскі" валейбол. Ну а аматарам "сухапутных" забаў прапанавалі не менш займальны турнір па балотным футболе. 28 каманд (19 мужчынскіх і 9 жаночых) спаборнічалі на полі памерам з міні-футбольнае поле, адметнасцю якога стала гразь – у некаторых месцах яе ўзровень даходзіў да калена. Упершыню для ўсіх жадаючых правялі 22-кіламетровы велапрабег, спаборніцтвы па пляжным валейболе і гіравым спорце. Акрамя таго, гасцей "Свята мора" запрашалі зазірнуць у літаратурную бухту "Па кніжных ветразях", наведаць кірмашы, пакаштаваць стравы беларускай кухні, паўдзельнічаць у майстар-класах і ўбачыць яркія выступленні.

Вясёлыя забавы "Свята мора" на Аўгустоўскім канале – у фотарэпартажы!

"Свята мора" на Аўгустоўскім канале
Тамара Казлоўская з Воранава ў ролі Бабы Ягі
"Свята мора" на Аўгустоўскім канале
Экіпаж карабля "Нехварэйка" са Свіслачы
Тамара Казлоўская з Воранава ў ролі Бабы Ягі
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная