Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Свята карэйскай культуры ў Мінску

Свята карэйскай культуры ў Мінску

Свята карэйскай культуры ў Мінску
5 Жнв 2017

Усходнія мелодыі і танцы, экзатычныя звычаі, нацыянальныя касцюмы з вытанчанай вышыўкай, сакрэты каліграфічнага пісьма і, вядома, лепшыя нацыянальныя стравы... Свята карэйскай культуры 5 жніўня прайшло ў гістарычным Верхнім горадзе Мінска, стаўшы адной з самых запамінальных падзей лета-2017.

Паўднёвую Карэю і Беларусь раздзяляюць больш за 7 тысяч кіламетраў, але ўжо чвэрць стагоддзя звязваюць дыпламатычныя адносіны, кантакты ў самых розных сферах жыцця. І, зразумела, культура – самы прыемны спосаб лепш пазнаць і адчуць душу народа. На мінскіх вулачках свята Краіны ранішняй свежасці арганізавалі Асацыяцыя беларускіх карэйцаў, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь і Мінгарвыканкам.

Бадай, галоўным захавальнікам нацыянальнага каларыту на свяце стаў мінскі ансамбль "Арыранг", які ўжо 10 гадоў існуе пры Асацыяцыі беларускіх карэйцаў. Артысты прадэманстравалі прыгажосць і сілу гучання ўдарных інструментаў у карэйскім майстэрстве самульнары, паказалі танцы з нажамі, веерамі, барабанамі. Госці пачулі і рытмы К-рор, што сталі часткай моднай паўднёвакарэйскай хвалі Халю, якая заваявала паклоннікаў па ўсім свеце.

Увесь дзень у Верхнім горадзе праходзілі паказальныя выступленні, майстар-класы выхаванцаў мінскага клуба таэквандо "Вяртушка", пазнавальныя воркшопы па каліграфіі і дэгустацыі страў нацыянальнай кухні, а таксама мноства традыцыйных забаў, у тым ліку і знакамітыя карэйскія гульні ("Ют-норы", "Туха", "Кінчульнамгі", "Гамучул-норы"), якія сталі цудоўнай забавай для дзяцей і дарослых.

Фота: Аксана Манчук

Свята карэйскай культуры ў Мінску
Свята карэйскай культуры ў Мінску
Свята карэйскай культуры ў Мінску
Дзень карэйскай культуры-2017 ў Мінску
Дзень карэйскай культуры-2017 ў Мінску
1 2 3 4      Наступная