Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Свята азербайджанскай культуры ў Мінску

Свята азербайджанскай культуры ў Мінску

Свята азербайджанскай культуры ў Мінску
12 Жнв 2017

У суботу – 12 жніўня – у Мінску было незвычайна горача: і справа не толькі ў анамальна высокіх лічбах на сталічных тэрмометрах і сёлетняй – сапраўды доўгачаканай – летняй гарачыні. У гістарычным Верхнім горадзе разгарнулася свята азербайджанскай культуры, дзе панавала атмасфера сонечнага Баку, гучалі тэмпераментныя песні і не давалі стаяць на месцы палымяныя танцы.

Яшчэ ў студзені Беларусь і Азербайджан перасягнулі важны рубеж двухбаковых адносін – 25-годдзе ўстанаўлення дыпадносін. І сёння краіны прадаўжаюць нарошчваць тэмпы ўзаемадзеяння не толькі ў палітычнай і эканамічнай, але і культурнай сферы. Дзень Азербайджана, які ўжо другі раз прайшоў у цэнтры Мінска, – таму пацвярджэнне.

Свята Краіны агнёў было арганізавана пры падтрымцы Мінгарвыканкама, пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і міжнароднага грамадскага аб'яднання "Кангрэс азербайджанскіх абшчын". Адкрываючы дзень, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Лаціф Сейфадзін аглы Гандзілаў адзначыў: "Мы адчуваем, што Беларусь ставіцца да іншых народаў і іх культур з вялікай павагай. І такія сустрэчы даюць нам магчымасць лепш пазнаць адзін аднаго. І ўзбагачацца".

На працягу ўсяго святочнага дня госці атрымлівалі асалоду ад нацыянальных азербайджанскіх танцаў у выкананні харэаграфічных калектываў "Легенды Каўказа" і Sari gelin, вельмі прыгожых песень на азербайджанскай мове... Парадавалі выступленнямі і юныя беларускія артысты, у тым ліку прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" Руслан Асланаў і ўдзельніца міжнароднага Turkvision-2015 Саша Кязімава.

Побач з галоўнай сцэнай шумеў кірмаш, дзе можна было пакаштаваць гранатавы сок, кампот з айвы, інжыр і іншыя ўсходнія ласункі, наведаць кулінарныя майстар-класы і дэгустацыі знакамітых страў – азербайджанскага плову, далмы, шашлыка з бараніны, а на заканчэнне – пачаставацца асвяжаючым чаем.

Фота Максима Гучака

Свята азербайджанскай культуры ў Мінску
Свята азербайджанскай культуры ў Мінску
Свята азербайджанскай культуры ў Мінску
Свята азербайджанскай культуры ў Мінску
Свята азербайджанскай культуры ў Мінску
1 2 3 4      Наступная