Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Светлае Хрыстова Уваскрасенне ў Беларусі

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне ў Беларусі

Светлае Хрыстова Уваскрэсенне ў Беларусі
8 Apr 2018

Святочныя богаслужэнні, меладычныя пералівы царкоўнага звону, цёплыя абдымкі, радасныя прывітанні "Хрыстос уваскрэс!" і дзіўная атмасфера радасці, якая напоўніла ў светлае свята Вялікадня душы і дамы тысяч праваслаўных сем'яў... Беларускія вернікі разам з усім хрысціянскім светам 8 красавіка адзначылі адно з самых галоўных і прыгожых хрысціянскіх свят – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне.

Сімвалічна, што ў гэтым годзе асабліва шануемае свята пачатку выратавання чалавецтва – Благавешчанне – супала з Вялікай (Перадвелікоднай) суботай, а таксама з заканчэннем самага працяглага ў царкоўнай традыцыі 40-дзённага посту. Гэты дзень, згодна з царкоўным  прадпісаннем, вернікі правялі ў духоўнай падрыхтоўцы і адпачынку ад штодзённых клопатаў, а таксама асвячалі ў храмах велікодныя кулічы і фарбаваныя яйкі.

Галоўнай падзеяй Вялікай суботы стала сыходжанне Жыватворнага агню ў храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме, адкуль часцінку полымя ў спецыяльнай лампадзе даставілі і ў Мінск. А хутка пасля гэтага – роўна ў 17.00 – у сталічным Свята-Духавым кафедральным саборы пачалася велікодная вячэрня, якую ўзначаліў кіраўнік праваслаўнай царквы – Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

У ноч на велікодную нядзелю ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі адбыліся ўрачыстыя богаслужэнні: яны пачаліся хрэсным ходам вакол храмаў пад царкоўны звон, а затым вернікі змаглі асвяціць святочныя пачастункі, якія па традыцыі павінны стаць першай ежай пасля Вялікага посту… Менавіта так пачаўся асаблівы час радасці, які прадоўжыцца 40 дзён –  аж да Узнясення Гасподняга.

Вялікдзень-2018 у Беларусі: святочныя богаслужэнні, асвячэнне кулічоў, самыя шчырыя малітвы вернікаў – у нашым рэпартажы.

Падрыхтоўка да Вялікадня: велікодныя кулічы, маляўнічыя яйкі і сувеніры
Велікодныя кулічы прадпрыемства "Віцебскхлебпрам"
Велікодныя кулічы прадпрыемства "Віцебскхлебпрам"
Аўтарскія велікодныя яйкі вырабілі ў Магілёўскім каледжы
Аўтарскія велікодныя яйкі вырабілі ў Магілёўскім каледжы
1 2 3 4 5      Наступная