Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Cнежная восень-2016 у Беларусі

Снежная восень-2016 у Беларусі

Снежная восень-2016 у Беларусі
10 Ліс 2016

Заснежаныя вуліцы і прахожыя, якія хутаюцца ў цёплыя шалі, белыя камякі, што кружаць у паветры на фоне лістападу, чароўныя пейзажы, дзе змяшаліся і яркія фарбы восені, і серабрыстая белізна зімы... Цяперашняя восень у Беларусі здзіўляе сюрпрызамі: яшчэ напрыканцы кастрычніка прыемнае сонечнае надвор'е змянілі халады, замаразкі і… завеі. Эфектнай кульмінацыяй стаў цыклон Gisi, што прыйшоў са Скандынавіі: усяго за суткі па краіне выпала небывалая для гэтага сезона колькасць снегу. Напрыклад, у Віцебску ўпершыню за 70 гадоў быў пабіты лістападаўскі рэкорд снежнага покрыва: у 1947-м метэаролагі зафіксавалі 11 см, у 2016-м – 16 см. А ў некаторых кропках самага паўночнага рэгіёна Беларусі яно даходзіла нават да 26 см!

І ўсё ж, нягледзячы на цяжкасці, якія даставілі раннія снегапады аўтамабілістам, дарожным і камунальным службам, ужо за месяц да надыходу каляндарнай зімы беларусы адчулі набліжэнне самай чароўнай пары года…

У асенне-снежным альбоме – фотакадры з розных куткоў Беларусі…

Заснежаны Курган Славы (Фота: Павел Кузьмін)

Кастрычніцкі снег у Магілёве
У Гомель прыйшла зіма ў кастрычніку
Снежная завея ў Мінску: 31 кастрычніка
Снежная завея ў Мінску: 31 кастрычніка
Плошча Перамогі ў Мінску
1 2 3 4      Наступная