Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Славянскі базар-2016: ДЗІЦЯЧЫ КОНКУРС

Славянскі базар-2016: ДЗІЦЯЧЫ КОНКУРС

Славянскі базар-2016: ДЗІЦЯЧЫ КОНКУРС
18 Ліп 2016

У дзень закрыцця "Славянскага базару" вызначыліся пераможцы дзіцячага конкурсу "Віцебск-2016", у якім упершыню за ўсю гісторыю прынялі ўдзел выключна юныя лэдзі. На працягу двух дзён за галоўную ўзнагароду змагаліся 20 таленавітых выканаўцаў ва ўзросце 9-13 гадоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Балгарыі, Малдовы, Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Сербіі, Румыніі, Македоніі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Чэхіі, Германіі, Ізраіля і Мальты.               

Юныя канкурсанткі пакарылі гледачоў і прафесійнае журы высокім узроўнем выканання і добрым падборам кампазіцый. Гаворачы аб сваіх уражаннях ад выступленняў будучых "зорачак", старшыня журы Віктар Бабарыкін выказаў захапленне: "Былі складаныя песні, але дзяўчаты справіліся з гэтым матэрыялам. Цудоўнае выкананне, яркія нумары, моцны вакал, песні добра падабраны. Я быў уражаны".

Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2016" заваявала расіянка Настасся Гладзіліна. Першую прэмію члены журы прысудзілі беларусцы Настассі Жабко, другое месца атрымалі ўкраінка Кацярына Манузіна і Ціна Русева з Македоніі, а ўладальнікамі "бронзы" сталі прадстаўніцы Чэхіі і Казахстана Нэла Жакава і Раміна Сармурзіна. Спецыяльныя прызы ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі атрымалі Настасся Жабко і Настасся Гладзіліна.

На фота: cтаршыня журы конкурсу Віктар Бабарыкін уручае ўзнагароду Настассі Гладзілінай

Славянскі базар-2016: ДЗІЦЯЧЫ КОНКУРС
Расіянка Настасся Гладзіліна заваявала Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Славянскага базару"
Расіянка Настасся Гладзіліна заваявала Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Славянскага базару"
Настасся Жабко (Беларусь)
Кацярына Манузіна (Украіна)
1 2 3 4 5      Наступная