Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Славянскі базар-2016: МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МАЛАДЫХ ВЫКАНАЎЦАЎ

Славянскі базар-2016: МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МАЛАДЫХ ВЫКАНАЎЦАЎ

Славянскі базар-2016: МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МАЛАДЫХ ВЫКАНАЎЦАЎ
18 Ліп 2016

У дзень закрыцця "Славянскага базару" вырашылася галоўная фестывальная інтрыга. На ўрачыстай цырымоніі былі названыя пераможцы і лаўрэаты XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", які ўпершыню за сваю 25-гадовую гісторыю сабраў на сцэне Летняга амфітэатра вакалістаў з 45 краін, у тым ліку дэбютантаў з Аргентыны і Калумбіі.

Па выніках  двух дзён – "Славянскі хіт" і "Фестывальны хіт" – найбольшую суму балаў атрымаў беларус Аляксей Грос (157 балаў), якому члены міжнароднага журы аднагалосна прысудзілі Гран-пры. Першае месца дасталася выканаўцу з Казахстана Адаму. Другое падзялілі Элеанора Век'ё з Італіі і Анна Адабеску з Малдовы. Трэцяе заваявалі Андрыа Гвелісіяні з Грузіі і Анна Цімафей з Ізраіля.

Спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея" (за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы) удастоена канкурсантка з Чэхіі Міхаэла Гемратава. Прэмія імя Уладзіміра Мулявіна, заснаваная Віцебскім аблвыканкамам, дасталася выканаўцу з Мексікі Хорхе Рамана.

Славянскі базар-2016: МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МАЛАДЫХ ВЫКАНАЎЦАЎ
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016"

1 2 3 4      Наступная