Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Рэспубліканскі спартыўны фестываль працоўнай моладзі "Алімпія"-2016

Рэспубліканскі спартыўны фестываль працоўнай моладзі "Алімпія"-2016

Рэспубліканскі спартыўны фестываль працоўнай моладзі
28 Жнв 2016

Рэспубліканскі фестываль "Алімпія", які праводзіцца з 2004 года, зноў аб'яднаў дзейных і амбіцыйных маладых людзей з усёй краіны пад дэвізам "Моладзь выбірае!" Цэнтрам прыцяжэння па традыцыі стаў Валожынскі раён: на беразе ракі Іслач разгарнуўся палатачны гарадок, дзе сабраліся 20 каманд, якія прадстаўляюць міністэрствы і ведамствы, дзяржустановы і вядучыя прадпрыемствы Беларусі.

Акрамя спартыўных спаборніцтваў, удзельнікаў чакалі інтэрактыўныя адукацыйныя праекты, прэзентацыі, канцэрты, творчыя конкурсы, сустрэчы і майстар-класы вядомых людзей. Цэнтральная падзея першага дня форуму – праект "Адкрыты дыялог": у дыскусіі на тэму "Моладзь і палітыка: формула адказнасці" амаль 400 маладзёжных лідараў абмеркавалі злабадзённыя праблемы з прадстаўнікамі БРСМ, Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўніцтвам шэрага міністэрстваў і ведамстваў краіны.

Рэспубліканскі спартыўны фестываль працоўнай моладзі "Алімпія"-2016
Адкрыццё фестываля "Алімпія"-2016
Адкрыццё фестываля "Алімпія"-2016
Адкрыццё фестываля "Алімпія"-2016
Адкрыццё фестываля "Алімпія"-2016
1 2 3      Наступная