Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэмія "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Беларусі ўручаны выдатным людзям краіны

Прэмія "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Беларусі ўручаны выдатным людзям краіны

Прэмія
10 Стд 2017

Светлыя калядныя дні ў Беларусі – час цудоўнай і ўжо сапраўды нязменнай традыцыі. Кожны студзень на галоўнай сцэне Палаца Рэспублікі з рук Прэзідэнта атрымліваюць узнагароды выдатныя прадстаўнікі краіны – духоўныя служыцелі, дзеячы культуры і мастацтва, медыцыны, педагогікі і журналістыкі, спорту. Людзі, якія сваім неабыякавым стаўленнем да справы ўносяць значны ўклад у духоўнае развіццё нацыі, захаванне гісторыі і прымнажэнне культурнага багацця, сцвярджэнне ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці…

У гэтым годзе ўрачыстая цырымонія 10 студзеня зноў сабрала шматлікіх гасцей і, вядома, галоўных дзеючых асоб вечара, якія па выніках 2016 года сталі лаўрэатамі знакамітай прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі "Беларускі спартыўны Алімп".  

Адкрываючы цырымонію, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Гісторыя дала нашым творчым людзям унікальны шанц – унесці свой уклад у станаўленне беларускай нацыі. Бо менавіта мы з вамі, цяперашнія пакаленні, ажыццявілі шматвяковую мару нашых продкаў – стварылі першую ў гісторыі незалежную беларускую дзяржаву. І сёння наша агульная задача – зберагчы краіну і перадаць ее свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля нас"… Кіраўнік дзяржавы заклікаў творчую інтэлігенцыю не толькі актыўна займацца любімай справай, але і заяўляць аб сабе і сваіх дасягненнях: і будучыя ўзнагароды абавязкова знойдуць сваіх герояў.

А па выніках 2016 года спіс прэміі "За духоўнае адраджэнне" папоўнілі 5 лаўрэатаў – настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі ігумен Яўсевій (Канстанцін Цюхлоў), аўтар кнігі "Народное зодчество Беларуси. История и современность" доктар архітэктуры, прафесар Сяргей Сергачоў, калектывы Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў і Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Лаўрэатамі спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі сталі аўтарскія калектывы Беларускага тэлеграфнага агенцтва, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, рэдакцыі газеты "Голас Радзімы", Гомельскага цырка, музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага, а таксама аўтар афармлення факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" вядомы мастак Канстанцін Вашчанка і кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Беларускі сувенір" Раіса Раманеня

"Беларускі спартыўны Алімп"-2016 пакарыўся рэдактару аддзела газеты "Спортивная панорама" Руслану Васільеву, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіры Герман і трэнеру-выкладчыку па баскетболе Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Аляксандру Шымкавяку.

Галоўная калядная цырымонія і фотакадры з жыцця лаўрэатаў – у рэпартажы…

Цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій Прэзідэнта
Цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій Прэзідэнта
Цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій Прэзідэнта
Ігумен Яўсевій – лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне"
Ігумен Яўсевій (Канстанцін Цюхлоў), настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная