Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэм'ера оперы "Чароўная флейта" ў Вялікім тэатры Беларусі

Прэм'ера оперы "Чароўная флейта" ў Вялікім тэатры Беларусі

Прэм'ера оперы
30 Mar 2017

У рамках Аўстрыйскага культурнага сезона-2017 на сцэне Вялікага тэатра Беларусі прадставілі прэм'еру оперы "Чароўная флейта", якая стала апошняй і, бадай, адной з самых знакавых у творчай спадчыне Вольфганга Амадэя Моцарта. Рэжысёрам новай версіі выступіў нямецкі дырыжор-пастаноўшчык і мастацкі кіраўнік канцэртнай залы "Брукнерхаус" у Лінцы, прафесар Ханс-Ёахім Фрай,  які яшчэ ў 2013-м паставіў у галоўным тэатры краіны "Лятучага галандца" Рыхарда Вагнера.

Акрамя ўплывовага рэжысёра, разам з беларускай трупай над увасабленнем "оперы для народа" працавала міжнародная каманда. У яе склад увайшлі аўстрыйцы – дырыжор-пастаноўшчык Манфрэд Маерхофер і мастак па касцюмах Хартмут Шоргхофер, якія з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі і складаных механізмаў сцэны дапамаглі маэстра стварыць сучасную, лёгкую па гучанні і сцэнаграфіі пастаноўку ў стылі фэнтэзі, якая нагадвае такія вядомыя кінасагі як "Гульня прастолаў" і "Уладар Пярсцёнкаў".

Знакамітая опера-казка, прэм'ера якой адбылася на венскай сцэне больш за два стагоддзі таму, прысвечана вечнаму проціборству дабра і зла, дзе чароўная флейта становіцца не толькі музычным інструментам, але і зброяй… Захапляючае дзейства пераносіць гледачоў у розныя светы: цёмны, у якім кіруе Царыца ночы, светлы, які знаходзіцца ў веданні Зарастра, і прыродны, натуральны свет, дзе жыве такі персанаж, як, напрыклад, Папагена.                                     
 
Новая версія "Чароўнай флейты" ўражвае сваімі маштабамі і дасканалай прапрацоўкай нават самых дробных дэталей: 26 сцэнічных планаў і звыш 200 касцюмаў. І гэта далёка не ўсё! Напярэдадні прэм'еры, якая адбылася 30 сакавіка, Вялікі тэатр Беларусі змоўк на цэлы тыдзень, каб правесці фінальныя рэпетыцыі і падрыхтаваць сцэну да аднаго з самых складаных у тэхнічным плане спектакляў у сваім рэпертуары.

Адной з асаблівасцей свежай рэдакцыі "Чароўнай флейты" з'яўляецца тое, што на беларускай сцэне сусветна вядомая опера ўпершыню загучала адразу на дзвюх мовах – рускай і нямецкай. Прычым арыгінальная партытура засталася нязменнай, толькі рэплікі дыялогавых вакальных партый былі скарочаны для надання большай дынамікі, але, у адрозненне ад арый, зразумелыя рускамоўнаму слухачу.

Падрыхтоўка да прэм'еры і лепшыя кадры з фінальных рэпетыцый оперы "Чароўная флейта" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – у фотагалерэі…

Фота: Аксана Манчук

Закуліссе Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі
Закуліссе Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі
Салістка Вялікага тэатра Беларусі Алена Сіняўская (Царыца ночы) у грымёрнай
Салістка Вялікага тэатра Беларусі Алена Сіняўская (Царыца ночы) у грымёрнай
Саліст Вялікага тэатра Беларусі Юрый Балацько ў вобразе Манастатаса
1 2 3 4 5      Наступная