Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Песняры" ў Парыжы: юбілейны канцэрт

"Песняры" ў Парыжы: юбілейны канцэрт

13 Ліс 2016

Поўным аншлагам сустрэлі ў Парыжы легендарны ансамбль "Песняры": юбілейны канцэрт "Прысвячэнне майстру" ў гонар 75-годдзя з дня нараджэння заснавальніка калектыву – народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна – адбыўся 13 лістапада на адной з канцэртных пляцовак парыжскага квартала Сен-Жэрмен, вядомага сваёй багемнай атмасферай і цудоўнымі помнікамі архітэктуры.

Адна з самых папулярных груп СССР, якая і сёння з'яўляецца культурным брэндам Беларусі, праз 40 гадоў пасля першага і адзінага выступлення вярнулася з гастрольным турам у Францыю. У 1976-м "Песняры" пакарылі публіку на міжнародным фестывалі MIDEM у Канах, дзе збіраюцца выключна лідары сусветных продажаў пласцінак.
    
У амаль двухгадзінную праграму французскага туру "Песняроў" увайшлі самыя знакамітыя хіты Уладзіміра Мулявіна-кампазітара, а таксама любімыя беларускія народныя песні, якія атрымалі другое жыццё дзякуючы арыгінальным аранжыроўкам заснавальніка калектыву. На сцэне Сен-Жэрмен гучалі легендарныя "Касіў Ясь канюшыну", "Купалінка", "Лявоніха", "Бывайце здаровы", "Беловежская пуща", "Вологда", "За полчаса до весны", "Княжна"… А ў фінале – сусветная прэм'ера новай кампазіцыі "Летуценніца", створанай у стылі Мулявіна з фірменным спалучэннем фолка і рока....

Гастролі знакамітага калектыву сталі часткай першых "Беларускіх музычных сезонаў" у Францыі, якія стартавалі вясной 2016 года і парадавалі ўжо гледачоў тэатральнымі прэм'ерамі і канцэртамі вядучых выканаўцаў і калектываў краіны. У іх ліку – Дзяржаўны камерны аркестр, ансамбль танца, музыкі і песні "Талака", маладыя таленавітыя піяністы Уладзіслаў Хандогій і Кірыл Атрошчанка

Фота: Аксана Манчук

"Песняры" ў Парыжы: юбілейны канцэрт
"Песняры" ў Парыжы: юбілейны канцэрт
"Песняры" ў Парыжы: юбілейны канцэрт
"Песняры" ў Парыжы: юбілейны канцэрт
"Песняры" ў Парыжы: юбілейны канцэрт
1 2 3 4      Наступная