У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Музей-фабрыка ёлачных цацак у Мінску

Першы музей-фабрыка ёлачных цацак адкрыўся ў Мінску

Першы музей-фабрыка ёлачных цацак адкрыўся ў Мінску
10 Кст 2017

Першы ў Беларусі музей-фабрыка навагодніх упрыгажэнняў адкрыўся 10 кастрычніка ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk. Тут прадстаўлена каля 1 000 артэфактаў з унікальнай калекцыі мінчаніна Андрэя Бегуна, кошт якой ацэньваецца ў памеры $800 тыс. У экспазіцыю ўвайшла як любімая з дзяцінства савецкая класіка, так і штучкі з усяго свету: ёлачныя ўпрыгажэнні ў стылі Фабержэ, драўляныя статуэткі з Інданезіі і Конга, цацкі з Уганды, зробленыя з ліста бананавага дрэва, і нават механічны калядны гарадок.

Асаблівы гонар вядомага калекцыянера – эксклюзіўныя ёлачныя ўпрыгажэнні са сваёй непаўторнай гісторыяй, аналагаў якім няма ні ў адным музеі свету. Увагу наведвальнікаў нязменна прыцягвае аўстра-венгерскі шкляны шар (яго дыяметр перавышае 450 мм!), які яшчэ ў канцы XIX стагоддзя пабываў на адной з самых знакавых падзей у Еўропе – Венскім калядным балі, а таксама дакладная копія цацкі, падоранай Папу Рымскаму Іаану Паўлу ІІ і занесенай у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Навінка выстаўкі-2017 – філіял сапраўднай фабрыкі навагодніх цацак, дзе можна не толькі паназіраць за рознымі стадыямі вытворчасці, але і самому вырабіць ажурную сняжынку або распісаць шкляны шар з дапамогай мастакоў і дызайнераў. А наведвальнікі творчых майстар-класаў даведаюцца аб тэхніцы барэльефнага ўзору, якая выкарыстоўваецца на мінскай фабрыцы "Грай" – адзінай у краіне вытворчасці ёлачных упрыгажэнняў.

Плануецца, што экспазіцыя ў беларускай сталіцы прадоўжыць работу аж да завяршэння навагодніх і калядных канікулаў – 15 студзеня 2018 года, а для паклоннікаў крохкай прыгажосці ў рэгіёнах ужо ў лістападзе адкрыецца філіял музея ёлачных цацак, які, паводле слоў стваральніка музея-фабрыкі Андрэя Бегуна, на ўвесь будучы зімовы сезон 2017/2018 атрымае прапіску ў гомельскім Палацы Румянцавых і Паскевічаў.

Фота: Аксана Манчук

Музей-фабрыка ёлачных цацак у Мінску
Музей-фабрыка ёлачных цацак у Мінску
Музей-фабрыка ёлачных цацак у Мінску
Першы музей-фабрыка ёлачных цацак у Мінску
Першы музей-фабрыка ёлачных цацак у Мінску
1 2 3 4 5      Наступная