Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Парад у гонар Дня пажарнай службы ў Мінску

Парад у гонар Дня пажарнай службы ў Мінску

Парад у гонар Дня пажарнай службы ў Мінску
23 Ліп 2016

Урачыстае шэсце ратавальнікаў і тэхнікі МНС разгарнулася 23 ліпеня на праспекце Незалежнасці напярэдадні святкавання Дня пажарнай службы Беларусі, гісторыя якой налічвае больш за 160 гадоў. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх абласных падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, ветэраны службы, юныя ратавальнікі, а таксама - упершыню - авіяцыя МНС.

Ганаровае права адкрыць парад дасталася групам сцяганосцаў Камандна-інжынернага інстытута МНС. У святочнай калоне гледачы ўбачылі пажарныя духавыя аркестры, спецыяльную тэхніку - каля 30 аўтамабіляў, самы стары з якіх сышоў з канвеера ў далёкім 1938-м  годзе, а таксама рарытэтныя сродкі пажаратушэння - конна-бочачны ход з коньмі і помпава-лінейны ход.

Пасля парада святочныя мерапрыемствы перамясціліся ў сталічны Парк Горкага, дзе для шырокай публікі адбыўся пляц-канцэрт узвода ганаровай варты, дэманстрацыя плавальных сродкаў МНС і выступленне духавых аркестраў. Акрамя таго, дарослыя і дзеці змаглі апрабаваць сучасную тэхніку і пажарна-тэхнічнае ўзбраенне беларускіх ратавальнікаў, якія кожны дзень прымяняюцца ў службовай практыцы.

Фота: Максім Гучак

 

Парад у гонар Дня пажарнай службы ў Мінску
Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС у Мінску
Парад ратавальнікаў і тэхнікі МНС у Мінску
Парад у гонар Дня пажарнай службы ў Мінску
Парад у гонар Дня пажарнай службы ў Мінску
1 2 3      Наступная