Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Наваполацку – 60 гадоў: юбілей знакамітага горада беларускіх нафтахімікаў

Наваполацку – 60 гадоў: юбілей знакамітага горада беларускіх нафтахімікаў

Наваполацку – 60 гадоў: юбілей знакамітага горада беларускіх нафтахімікаў
9 Jun 2018

Яго назва пайшла ад самага старажытнага горада Беларусі – сталіцы легендарнага княства – Полацка. Роўна 60 гадоў таму за дзясятак кіламетраў на захад пачаў расці новы прамысловы і навуковы цэнтр – горад нафтахімікаў Наваполацк. Афіцыйная дата заснавання – 7 чэрвеня 1958-га. І пакуль яшчэ кароткая па гістарычных мерках яго "біяграфія" цесна звязана з будаўніцтвам у 1950-60-я буйнейшага нафтаперапрацоўчага прадпрыемства "Нафтан", якое ўжо многія дзесяцігоддзі ўваходзіць у топ брэндаў Беларусі. У першы тыдзень лета Наваполацк з размахам адсвяткаваў свой прыгожы юбілей. Дарэчы, сімвалічна, што ў гэтым годзе менавіта ён носіць ганаровае званне культурнай сталіцы Беларусі-2018.

Пачынаючы з 1 чэрвеня новапалачане жылі ў рэжыме свята. Канцэрты, сустрэчы, акцыі, літаратурныя квесты, выстаўкі – афіша ахапіла больш за 45 мерапрыемстваў. У Міжнародны дзень абароны дзяцей пасля рэканструкцыі адкрыўся Палац дзяцей і моладзі, які ў рамках праекта "Наваполацк – ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада" цяпер адаптаваны і для дзяцей з інваліднасцю. Суботнім вечарам 2 чэрвеня ўпершыню прагучалі акорды новага гарадскога фестывалю бардаўскай песні "Сем струн душы". 7 чэрвеня горад выбраў "Міс Наваполацк", якой стала 20-гадовая Дар’я Урбан. А 8 чэрвеня жыхары аддалі даніну памяці першабудаўнікам: гісторыка-мемарыяльны комплекс "Першая палатка" папоўніла памятная дошка першаму дырэктару ўпраўлення "Нафтазаводмантаж" Леаніду Ашмяну.

Увечары Наваполацк прымаў музычны фестываль "Песня года Беларусі-2018". Яркімі нумарамі і любімымі мелодыямі гараджан і гасцей радавалі зоркі беларускай сцэны. Сярод іх Ядвіга Паплаўская, Настасся Ціхановіч, Аляксей Хлястоў, Вікторыя Алешка, Тэа і Вольга Рыжыкава, Алена Грышанава, Галіна Шышкова, Алёна Ланская, Ганна Шаркунова... Адкрыла канцэрт песня "Калi рана ўстанеш", прысвечаная тэме малой радзімы, у выкананні юнай Леры Яскевіч.

У галоўны святочны дзень 9 чэрвеня на вялікае шэсце сабраліся каля 3 тысяч чалавек – прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, мясцовыя ўлады, знакамітыя ўраджэнцы… Віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі новапалачанам перадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Дарэчы, у яе жыцці і кар’еры Наваполацк таксама займае асаблівае месца: на працягу сямі гадоў Наталля Качанава была мэрам горада нафтахімікаў.

Прадоўжыла свята ўрачыстая цырымонія прысваення звання "Ганаровы грамадзянін Наваполацка": заслужаных людзей і прафесіяналаў сваёй справы ўшаноўвалі Наталля Качанава і віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Прыемным падарункам стаў канцэрт з удзелам беларускіх папулярных выканаўцаў і лепшых творчых калектываў горада.

Яркія кадры 60-годдзя горада нафтахімікаў Наваполацка – у рэпартажы.

Наваполацку – 60 гадоў: юбілей знакамітага горада беларускіх нафтахімікаў
Наваполацку – 60 гадоў: юбілей знакамітага горада беларускіх нафтахімікаў
Наваполацку – 60 гадоў: юбілей знакамітага горада беларускіх нафтахімікаў
Наваполацку – 60 гадоў: юбілей знакамітага горада беларускіх нафтахімікаў
Наваполацку – 60 гадоў: юбілей знакамітага горада беларускіх нафтахімікаў
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная