Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Навагоднія святы ў Палацы Незалежнасці

Інтэрактыўная шоу-праграма "Вясёлы і смешны гэты Новы год" у Палацы Незалежнасці

Інтэрактыўная шоу-праграма
4 Стд 2018

Палац Незалежнасці расчыніў дзверы ў зімовую навагоднюю казку для дзяцей-сірот, дзяцей з апякунскіх, прыёмных і шматдзетных сем'яў. Праводзіць тут – у рабочай рэзідэнцыі Прэзідэнта краіны, адным з галоўных сімвалаў незалежнай Беларусі – грандыёзныя святы для юных беларусаў ужо становіцца добрай традыцыяй. Літаральна пад заслону 2017-га Аляксандр Лукашэнка прымаў на навагоднім балі 250 таленавітых школьнікаў і студэнтаў з усёй Беларусі. І ў першыя дні Новага года Палац зноў шумеў дзіцячымі галасамі: 4 студзеня на свята ў Залу ўрачыстых цырымоній сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі з Мінска, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а 5-га – прыехалі юныя госці з Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага і Гродзенскага рэгіёнаў.

Інтэрактыўны навагодні паказ стварыў у Палацы Незалежнасці надзвычайную зімовую (нягледзячы на плюсавую тэмпературу за вокнамі рэзідэнцыі), вельмі вясёлую атмасферу, якая бывае толькі ў навагоднія святы. Адчуванне цуду і чараўніцтва, чаканне запаветных падарункаў, смак салодкіх ласункаў надоўга запомняцца юным гледачам.

"Вясёлы і смешны гэты Новы год" – у святочным фотарэпартажы!

Інтэрактыўная шоу-праграма "Вясёлы і смешны гэты Новы год" у Палацы Незалежнасці
Палац Незалежнасці зноў адкрыў дзверы для дзіцячай навагодняй казкі

1 2 3      Наступная