Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Навагодні настрой: Гомель заззяў казачнымі агнямі

Навагодні настрой: Гомель заззяў казачнымі агнямі

Навагодні настрой: Гомель заззяў казачнымі агнямі
8 Снж 2017

Тысячы рознакаляровых агнёў скачуць-пераліваюцца па горадзе над Сожам: з вуліцы ў вуліцу, з дома ў дом разносяць навагодні настрой маленькія яркія лямпачкі. Яны выстраіліся строгімі радамі на пляцоўках, мудрагеліста выгнуліся аркамі ў парках, увянчалі прыгожымі каронамі цэнтральныя дарогі Гомеля.

Галоўным месцам прыцяжэння гамяльчан і гасцей горада стаў сквер імя Андрэя Грамыкі, упрыгожаны сімваламі розных краін. Захапіцца архітэктурай Пізанскай вежы і ўбачыць ілюмінацыю Эйфелевай, сфатаграфавацца каля чырвоных сцен Крамля, абысці Вялікую Кітайскую сцяну і пачуць бой гадзінніка  Біг-Бэна, – усё гэта можна зрабіць за адзін дзень у навагоднім Гомелі.

Падарожжа па казачным Гомелі – у навагоднім фотарэпартажы!

Навагодні настрой: Гомель заззяў казачнымі агнямі
Навагодні настрой: Гомель заззяў казачнымі агнямі
Навагодні настрой: Гомель заззяў казачнымі агнямі
Навагодні настрой: Гомель заззяў казачнымі агнямі
Навагодні настрой: Гомель заззяў казачнымі агнямі
1 2 3 4      Наступная