Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца да адкрыцця другой узлётнай паласы

Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца да адкрыцця другой узлётнай паласы

Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца да адкрыцця другой узлётнай паласы
6 Ліс 2018

Другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увядуць у строй вясной 2019 года.

Увод другой узлётна-пасадачнай паласы (УПП) дасць магчымасць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск у перспектыве павялічыць пасажырапаток да 40 млн пасажыраў у год. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар аэрапорта Дзмітрый Мелікян.

Пры праектаванні паласы перавага была аддадзена варыянту, які прадугледжвае паралельнае знаходжанне дзвюх узлётна-пасадачных палос на адлегласці каля 1,8 км, растлумачыў кіраўнік аэрапорта. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць кожную з УПП аўтаномна, тым самым павялічыўшы мяжу магчымасцей узлётаў/пасадак паветраных суднаў.

"Гэта добрае месцазнаходжанне. Мы яго выкарыстоўвалі, пераняўшы вопыт аэрапортаў іншых краін, – адзначыў Дзмітрый Мелікян. – Такі варыянт дасць магчымасць у перспектыве аэрапорту забяспечыць прыкладна 40 млн пасажыраў у год.

Павелічэнню прапускной здольнасці аэрапорта будуць садзейнічаць, у тым ліку, магчымасць аэрадрома прымаць усе віды пасажырскіх лайнераў, а таксама з'яўленне новых маршрутаў. Акрамя далёкіх напрамкаў, такіх як Паўночная Амерыка, Індыя, Японія, В'етнам, якія прапрацоўваюцца аэрапортам, пэўныя планы ёсць і адносна палётаў у рэгіёны Расійскай Федэрацыі.  

Увод другой узлётна-пасадачнай паласы (УПП) дасць магчымасць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск у перспектыве павялічыць пасажырапаток да 40 млн пасажыраў у год. Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар аэрапорта Дзмітрый Мелікян.
 
Пры праектаванні паласы перавага была аддадзена варыянту, які прадугледжвае паралельнае знаходжанне дзвюх узлётна-пасадачных палос на адлегласці каля 1,8 км, растлумачыў кіраўнік аэрапорта. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць кожную з УПП аўтаномна, тым самым павялічыўшы мяжу магчымасцей узлётаў/пасадак паветраных суднаў.
 
"Гэта добрае месцазнаходжанне. Мы яго выкарыстоўвалі, пераняўшы вопыт аэрапортаў іншых краін, - адзначыў Дзмітрый Мелікян. - Такі варыянт дасць магчымасць у перспектыве аэрапорту забяспечыць прыкладна 40 млн пасажыраў у год.
 
Для параўнання, у 2017 годзе пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск склаў больш за 4,1 млн чалавек, па выніках дзевяці месяцаў бягучага года - звыш 3,47 млн чалавек.
 
Павелічэнню прапускной здольнасці аэрапорта будуць садзейнічаць, у тым ліку, магчымасць аэрадрома прымаць усе віды пасажырскіх лайнераў, а таксама з'яўленне новых маршрутаў. Акрамя далёкіх напрамкаў, такіх як Паўночная Амерыка, Індыя, Японія, В'етнам, якія прапрацоўваюцца аэрапортам, пэўныя планы ёсць і адносна палётаў у рэгіёны Расійскай Федэрацыі. "Дарэчы, на сёння ўдзельная вага расіян у палётах праз Мінск складае ўжо 37 працэнтаў", - падкрэсліў кіраўнік аэрапорта.
 
Як паведамлялася, другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увядуць у строй вясной 2019 года.
Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца да адкрыцця другой узлётнай паласы
Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца да адкрыцця другой узлётнай паласы
Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца да адкрыцця другой узлётнай паласы
Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца да адкрыцця другой узлётнай паласы
Нацыянальны аэрапорт Мінск рыхтуецца да адкрыцця другой узлётнай паласы
1 2 3      Наступная