Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Налібоцкая пушча – адзін з буйнейшых лясных масіваў Усходняй Еўропы

Налібоцкая пушча – адзін з буйнейшых лясных масіваў Усходняй Еўропы

Налібоцкая пушча – адзін з буйнейшых лясных масіваў Усходняй Еўропы
10 Nov 2017

Восень у Беларусі – няхай і непрадказальная, даволі халодная і нярэдка дажджлівая, але па-свойму цікавая пара для актыўнага адпачынку на прыродзе. У гэты час можна атрымаць асалоду ад веласіпедных і пешых прагулак па лясных сцежках, паназіраць за пералётнымі птушкамі і жывёламі, якія рыхтуюцца да зімы. На карце краіны сапраўды шмат маляўнічых, унікальных па сваім прыродным багацці мясцін, якія варта ўключыць у спіс must see, адпраўляючыся ў экатур па Беларусі.

Адна з такіх прыродных жамчужын – Налібоцкая пушча, якая ўваходзіць у топ буйнейшых лясных масіваў Усходняй Еўропы. Агульная плошча ландшафтнага заказніка "Налібоцкі", размешчанага за 90 км ад Мінска на тэрыторыі Валожынскага і Іўеўскага раёнаў (Мінская і Гродзенская вобласці), дасягае 86,9 га. Менавіта тут яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя ўладальнік угоддзяў граф Ян Тышкевіч заснаваў Вялаўскі запаведнік, каб захаваць для нашчадкаў унікальны прыродны помнік.

Сёння на тэрыторыі заказніка можна ўбачыць 23 віды раслін, унесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама ў прыродным асяроддзі паназіраць за насельнікамі пушчы. Сярод іх бурыя мядзведзі і высакародныя алені, рысь і заходнееўрапейская норка, а таксама галоўны сімвал краіны – зубр. Асаблівы гонар – птушкі: у Налібоцкай пушчы сустракаюцца 29 відаў рэдкіх птушак: чорны бусел і зімародак, глушэц і малы падворлік... Дарэчы, у 2016-м у рамках міжнароднага праекта ў заказніку адкрыўся гадавальнік па развядзенні глушцоў.

Чым яшчэ гатовы здзівіць турыстаў адзін з буйнейшых заказнікаў Беларусі – у спецыяльным рэпартажы.

Налібоцкая пушча – адзін з буйнейшых лясных масіваў Усходняй Еўропы
Налібоцкая пушча восенню
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Налібоцкі"
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Налібоцкі"
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Налібоцкі"
1 2 3 4      Наступная