Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016
27 Ліс 2016

XXIX Міжнародны фестываль харэаграфіі ў Віцебску прадставіць спектаклі вядучых беларускіх і замежных танцавальных калектываў з Расіі, Чэхіі, Францыі і Нарвегіі. Адкрыўся форум прэм’ерай балета "Жызэль"  у пастаноўцы заснавальніка і мастацкага кіраўніка калектыву "Кіеў мадэрн-балет" – народнага артыста Малдовы Раду Паклітару, які ў 1990-я працаваў у Вялікім тэатры Беларусі, а затым скончыў харэаграфічнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод навінак сусветных балетмайстраў асаблівую увагу публікі звярнуў спектакль "Сын спадара П’ера з Вінчы" ("Мона Ліза") Пермскага дзяржаўнага тэатра "Балет Яўгена Панфілава" і беларуская прэм’ера балетаў "Шэсць танцаў" і "Маленькая смерць" выдатнага харэографа другой палавіны ХХ стагоддзя Іржы Кіліяна.

На фота: прэм'ера балета Іржы Кіліяна "Шэсць танцаў" у выкананні артыстаў Вялікага тэатра Беларусі

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016
Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016
Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016
Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016
Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016
1 2 3      Наступная